Хатынская трагедыя — падзеі 22 сакавіка 1943 года, калі байцы карнага атрада (118-ы ахоўны паліцэйскі батальён і зондэрбатальён СС пад камандаваннем Дырлевангера)Natalia Petrouchkevitch. Victims and criminals: Schutzmannschaft battalion 118. (Belarus, Ukraine)  — Wilfrid Laurier University. — 1999. — P. 73—74. з помсты за забойства некалькіх нямецкіх вайскоўцаў спалілі жыўцом або расстралялі 149 жыхароў беларускай вёскі Хатынь за магчымае аказанне дапамогі партызанам (па прынцыпе калектыўнага пакарання)Трагедия Хатыни // Сайт Государственного мемориального комплекса «Хатынь» .

У 1969 годзе на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс, як сімвал і ў памяць аб масавым знішчэнні нацыстамі і калабарацыяністамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі СССР.

Напярэдадні У ноч з 21 на 22 сакавіка 1943 года ў Хатыні заначавалі партызаны з брыгады «дзядзькі Васі» (Васіля Варанянскага). Раніцай яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова ім насустрач у кірунку Лагойска выехала легкавая аўтамашына ў суправаджэнні двух грузавікоў з байцамі 118-га паліцэйскага батальёна (у батальёне служылі былыя савецкія ваеннапалоныя, большасць па нацыянальнасці ўкраінцы, шмат рускіх, беларусаў і іншыяPer Anders Rudling. Terror and Local Collaboration in Occupied Belarus: The Case of Schutzmannschaft Battalion 118. Part I: Background. — Nicolae Iorga Historical Yearbook. — Vol. VIII (2011). — PP. 203 (n. 35). , «At this point, its membership was not exclusively Ukrainian, as it contained many Russians and Belarusians», «Other nationalities were represented as well, such as the Ossetian Iskanderov and the Armenian Khachaturian».).

Партызаны напалі на канвой. У легавым аўтамабілі загінуў Ганс Вёльке, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1936 года ў штурханні ядра, асабіста знаёмы з Адольфам Гітлерам, яго гібель раз’юшала немцаў Рогатко Виктория, Чамковский Виктор. Кто сжёг Хатынь? // Сайт телевизионной программы «Документальный детектив» (www.detektiv.by) — Белоруссия: телеканал «ОНТ», эфир от 20 июня 2008.. Немцы пачалі прачэсваць лес у пошуках партызан і ў другой палове дня акружылі Хатынь Косик В. Правда історії. Роки окупації України 1939−1944. (Збірник статей). — Київ: Українська видавнича спілка, 2008. — ISBN 978-966-410-011-0. — С. 77..

Жыхары вёскі Хатынь нічога не ведалі пра ранішні інцыдэнт. Але да іх ужылі прынцып агульнага калектыўнага пакарання.

Удзельнікі 118-ы ахоўны паліцэйскі батальён камандзіры: маёр Эрых Кернер, маёр Канстанцін Смоўскі, маёр Іван Шудра; начальнік штаба: Рыгор Васюра; камандзіры рот: обер-лейтэнант Герман, Мікалай Франчук, Іосіф Вінніцкі, Іван Нарадзько; узводныя: лейтэнант Васіль Мялешка, лейтэнант Пасічнык, Дзмітрый Гнаценка, Міхаіл Славуценка; радавы склад: капрал-кулямётчык Іван Казынчанка, радавыя Васіль Лешчанка, Рыгор Співак, Сцяпан Сахно, Астап Кнап, Цімафей Топчы, Іван Петрычук, Уладзімір Катрук, Рыгор Лакуста, Сцяпан Луковіч, Іван Іванкіў, Іван Сліжук, Сямён Шчэрбань, Георгій Субоцін, Жора Ільчук, Васіль Філіпаў, Іван Строкач, Міхаіл Курка, Іван Лазінскі, Юрый Швейко, Павел Палякоў, Мікалай Саўчанка, Пётр Білык, Павел Крамлёў, Сяргей Салап, Сяргей Мышак, Савелій Хрэнаў, Мікалай Гурскі, Андрэй Уласенка, Васіль Заяц, Мікалай Звір, Павел Ваўрын, Міхаіл Дзякун, Міхаіл Цемечко, Дзмітрый Ныкля, Мікалай Каленчук і яго брат, Рыгор Думыч, Іван Кушнір, Рыгор Цітарэнка, Мікалай Піпа, Пётр Дзеба, Іван Васіленка, Саўко, Пачапскі, Міхаіл Бардыш, Павел Вус, Іван Варламаў, Панкіў, Кміт, Харчанка, Лютык, Шумейка, Котаў, Кіпран, Пінчук, Шульга, Юрашчук, Старажук, Унгурян, Абдулаеў, Набярэжны, Семянюк, Бескандэраў, Літвін, Гарэцкі, Ягораў, Пагарэцкі, Паляўскі, Дзедаўскі.

Батальён СС «Дырлевангер» камандзір роты: Іван Мельнічэнка радавы склад: Аляксей Стопчанка, Васіль Зайвы, Феадосій Грабараўскі, Іван Пугачоў, Іван Тупіга, Аляксей Юрчанка, Леанід Сахно, Васіль Ялынскі, Міхаіл Майдане, Аляксандр Радкоўскі, Сцяпан Шынкевіч, Мяфодзій Багрым, Пётр Церашчук, Іван Цярэшчанка, Пётр Уманец, Пётр Гудкоў, Мікалай Шапавалаў, Мікалай Ражкоў, Андрэй Садон, Сцяпан Слабадзянік, Афанасій Іваноў, Іван Галтвянік, Іван Пятрэнка, Павел Раманенка, Кірыенка, Міроненкаў, Слынько, Далака, Непап, Хлань, Еўчык, Махнач, Суркоў, Сотнік, Прымак, Макееў, Каваленка, Зазуля, Бакута, Годзінаў, Рогіка.

У савецкі час факт удзелу калабарацыяністаў у злачынстве ў Хатыні замоўчваўся. Першыя сакратары ЦК КП Украіны і КП Беларусі Уладзімір Шчарбіцкі і Мікалай Слюнькоў звярнуліся ў Цэнтральны Камітэт партыі з просьбай не выдаваць звесткі пра ўдзел украінцаў і рускіх — былых савецкіх вайскоўцаў у забойстве мірных жыхароў вёскі. Да просьбы паставіліся з «разуменнем».

Ход падзей Па загадзе Эрыха Кернера і пад непасрэдным кіраўніцтвам Рыгора Васюра паліцыянты сагналі ўсё насельніцтва Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем’і: так, напрыклад, у сям’і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям’і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх — сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча з вёскі Юркавічы і Крысціну Сланскую з вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў абклалі саломай, аблілі бензінам, а перакладчык-паліцыянт Луковіч падпаліў яго.

Драўляны хлеў хутка загарэўся. Пад напорам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і паваліліся дзверы, і людзі кінуліся бегчы; але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Загад адкрыць агонь аддалі Кернер, Смоўскі і Васюра.

У агні згарэлі 149 жыхароў вёскі, з іх 75 дзяцей да 16 гадоў. Выратавацца тады ўдалося двум дзяўчатам — Марыі Фёдаровіч і Юліі Клімовіч, якія цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасцяні Каменскага сельсавета (пазней і гэтая вёска была спалена акупантамі, і абедзве дзяўчыны загінулі).

З дзяцей, якія знаходзіліся ў хляве, у жывых засталіся сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Першы схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой; дзіця, параненае ў руку, праляжала пад трупам маці да сыходу карнікаў з вёскі. Другі быў паранены ў нагу, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, зраненых дзяцей падабралі жыхары суседніх вёсак.

З дарослых жыхароў выжыў толькі 56-гадовы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі (1887—1973). Абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасць толькі позна ўначы, калі карныя атрады пакінулі Хатынь. Сярод трупаў аднавяскоўцаў мужчына знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі і памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мемарыяльным комплексе.

Крымінальны пераслед Знішчэнне Хатыні фігуравала (у ліку іншых абвінавачванняў) на Рыжскім судовым працэсе 1946 года. 31 студзеня 1946 года падсудны генерал-маёр Бруно Павель (у 1943 годзе ён быў начальнікам галоўнай палявой камендатуры ў Мінску) паведаміў суду, што асабіста загадаў спаліць дашчэнту вёскі Хатынь і Лашадзінец. У тым жа судовым пасяджэнні быў абвешчаны акт Плешчанскай раённай камісіі «аб спаленні вёскі Хатынь, дзе ў агні загінула 57 мірных жыхароў, якіх немцы замкнулі ў хлеў і спалілі там жывымі»Судебный процесс по делу о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков на территории Латвийской, Литовской и Эстонской ССР. — Рига: ВАПП, 1946. — С. 100.. Па выніках Рыжскага судовага працэсу Павель быў асуджаны і павешаны ў Рызе 3 лютага 1946 года.

Следчым органам КДБ СССР у пачатку 1970-х удалося выкрыць радавога 118-га шуцманшафт-батальёна Сцяпана Сахно, які асеў пасля вайны ў Куйбышаве і выдаваў сябе за франтавіка. Яго паказанні пасля злову дапамаглі выйсці на след іншых карнікаў з гэтага падраздзялення. Такім чынам, у пачатку 1974 года перад судом горада Гродна, разам з Сахно, паўсталі Рыгор Лакуста, Астап Кнап, Міхаіл Курка і Іван Лазінскі. Пасяджэнне доўжылася амаль месяц. Было апытана каля 30 сведак. Аглядаліся рэчавыя доказы і дакументы, праводзіліся экспертызы. Было даказана, што менавіта падсудныя спальвалі і расстрэльвалі жыхароў вёскі Хатынь.

У лістападзе—снежні 1986 года ў Мінску адбыўся працэс над Рыгорам Васюрай. Падчас суда (справа № 104 аб’ёмам у 14 тамоў) было ўстаноўлена, што ім асабіста было знішчана больш за 360 мірных жыхароў. Рашэннем ваеннага трыбунала Беларускай ваеннай акругі былы калабарант прызнаны вінаватым і прысуджаны да расстрэлу.

На 2015 год адзіным жывым вядомым членам 118-га батальёна быў Уладзімір Катрук, з 1951 года пражываў у Канадзе. У 1999 годзе Канада пазбавіла яго грамадзянства пасля таго, як выявіліся звесткі, якія выкрывалі яго ў ваенных злачынствах, але ў лістападзе 2010 года суд вярнуў яму канадскае грамадзянства. У маі 2015 года супраць Уладзіміра Катрука распачаў крымінальную справу Следчы камітэт Расіі па артыкуле 357 КК РФ («генацыд»), але Канада адмовіла ў выдачы Катрука. У тым жа месяцы ён памёр.

У Беларусі 8 лютага 2024 года Вярхоўны Суд пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука. 18 сакавіка ён прызнаны вінаватым у генацыдзе. 30 снежня прысудам Вярхоўнага Суда прызнаны вінаватым у генацыдзе таксама Канстанцін Смоўскі.

Роля ўкраінскіх калабарацыяністаў Цяпер удзел украінскіх калабарацыяністаў у ваенных злачынствах, у прыватнасці ў Хатыні, актыўна асвятляюць розныя СМІLaputska, Veronica (2016). World War II Criminals in Belarusian Internet Mass-Media: The Cases of Anthony Sawoniuk and Vladimir Katriuk. The Journal of Belarusian Studies 8 (1): 50-77.. Паліцыянтаў з 118-га батальёна часта параўноўваюць з прадстаўнікамі ўкраінскага нацыяналістычнага падполля. Спекуляцыі на гэтую тэму час ад часу з’яўляліся ў постсавецкім друку, у выказваннях некаторых палітыкаў. Першы падрабязны рэпартаж пра калабарацыяністаў з’явіўся 10 лістапада 1990 года, калі маскоўская газета «Рабочая трибуна» выйшла з артыкулам-перадавіцай «Невядомая Хатынь». Гэта публікацыя, з аднаго боку, справядліва выкрывала савецкую версію пра ўдзел выключна нямецкіх акупантаў, але з другога — перакладала адказнасць на бандэраўцаўRudling, P. A. (2012). The Khatyn Massacre in Belorussia: A Historical Controversy Revisited. Holocaust and Genocide Studies 26 (1): 29-58. ISSN 8756-6583. doi:10.1093/hgs/dcs011.. Праз два тыдні беларуская газета «Во славу Родины» надрукавала інтэрв’ю з Віктарам Глазковым, падпалкоўнікам запасу і суддзёй па справе ВасюрыХмельковський, Левко (5 квітня 2013). Чи білорусів вбили українці?. Свобода. с. 5. Архів оригіналу за 25 травня 2019.. Глазкоў заявіў пра беспадстаўнасць абвінавачванняў у адрас АУНУшакін С. Зобов’язані простору: постколоніальний націєпростір між Сталіним і Гітлером // Схід/Захід. — Харків, 2013. — Вип. 16/17. — С. 147—175..

Старшыня Прагрэсіўна-сацыялістычнай партыі Украіны Наталля Вітрэнка ў свой час таксама заявіла, што Хатынь нібыта спалілі баевікі Украінскай паўстанцкай армііЛуканов, Юрій (24 червня, 2008). Чи були руйнівники Хіросіми та Нагасакі членами ОУН?. day.kyiv.ua. Архів оригіналу за 13 квітня 2019.. Некаторыя фэйкавыя сцвярджэнні трапілі таксама ў навуковыя публікацыі. Так, у кнізе «Карныя акцыі ў Беларусі» сцвярджаецца, што ў знішчэнні Хатыні ўдзельнічаў батальён «Нахцігаль» на чале з Раманам Шухевічам, які, аднак, расфармавалі яшчэ ў 1941 годзеКарательные акции в Беларуси / сост.: В. Я. Герасимов, С. М. Гайдук, И. Н. Кулан. — Минск : Сталия, 2008. — С. 61..