Мікалай Мікалаевіч Крукаў ( — ) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў пасёлке Рось, побач з Ваўкавыскам. У 1977 скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат для таленавітых дзяцей па выяўленчым мастацтве, адразу паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, які скончыў у 1982 годзе.
Творчасць Працаваў у галіне манументальнага і станковага жывапісу ў Гродзенскім мастацкім камбінаце.
Браў удзел у прафесійных мастацкіх выставах з 1985 года. Быў майстрам іканапісу, партрэта, жанравага жывапісу і анімалістыкі. Цэлую серыю твораў прысвяціў коткам.
Вядомыя творы
роспісы ў Доме культуры г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна сграфіта ў Скідзельскай СПТВ № 190 Гродзенскага раёна маркетры (мазаіка) на Станцыі юных натуралістаў у Гродне вітражы ў прафілакторыі ААТ «Гродна Азот» роспісы і вітражы ў СПТВ № 120, Малая Бераставіца роспісы і вітражы ў стаматалагічным аддзяленні медыцынскага вучылішча ў Гродне роспіс і суперграфіка ў Азёрскай школе-інтэрнаце Гродзенскага раёна літы вітраж у школе-інтэрнаце ў Парэччы Гродзенскага р-на (у сааўтарстве), люстры ў Гродзенскім дзяржаўным музеи гісторыі рэлігіі люстры ў былым санаторыі «Свяцк» Гродзенскага раёна.
Спасылкі Аляксей Пяткевіч. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік.
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя