Андрэй Сцяпанавіч Дзягілеў (нар. , Віцебск) — беларускі cпецыяліст у галіне тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны. Кандыдат тэхнічных навук (2010), дацэнт (2012).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей», 2003; аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны», 2010). Навуковы кіраўнік Аляксандр Коган.

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі». Старшыня рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса «Матэрыялы і тэхналогіі», аўтар патэнтаў, распрацоўшчык інфармацыйнай сістэмы кантролю якасці для Аршанскага льнокамбіната.

Навуковыя інтарэсы: мадэляванне тэхналагічных працэсаў тэкстыльнай прамысловасці.

Зноскі

Публікацыі Дзягілеў, А. С. Метады і сродкі даследаванняў тэхналагічных працэсаў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ па спец. «Тэхналогія пражы, тканін, трыкатажу і нятканых матэрыялаў» / А. С. Дзягілеў, А. Г. Коган; УА «ВДТУ». – Віцебск, 2012. – 206 с. Інавацыі ў тэкстыльнай прамысловасці: манаграфія / А. С. Дзягілеў [і інш.] ; УА «ВДТУ». – Віцебск, 2016. – 220 с. Дзягілеў, А.С. Вытворчы кантроль якасці доўгага трапанага льновалакна: манаграфія / УА «ВДТУ». – Віцебск, 2017. – 186 с.

Спасылкі Дягилев Андрей Степанович

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Тэкстыльшчыкі Беларусі