C/2022 E3 (ZTF) — доўгаперыядычная камета з воблака Оарта, набліжаецца да Сонца раз у 50 тыс. гадоў.

Была адкрыта з дапамогай агляду неба 2 сакавіка 2022 года. Яна знаходзілася паміж арбітамі Юпітэра і Марса на адлегласці каля 640 млн км ад Зямлі. Гэтая вобласць вядомая як пояс астэроідаў, і спачатку даследнікі прынялі яе за астэроід. Але наступныя назіранні адкрылі шчыльную кому, характэрную для камет. Мае ярка-зялёнае свячэнне вакол яе ядра, якое звязана з уздзеяннем сонечнага святла на яе малекулы.

Перыгелія яна дасягнула 12 студзеня 2023 года, а перыгея (найбліжэйшага пункта ад Зямлі) — 2 лютага. У гэты момант C/2022 E3 (ZTF) знаходзіцца ад Зямлі за 40 млн км (больш як у тры разы бліжэй, чым Сонца), бачная няўзброеным вокам.

Катэгорыя:Каметы Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Студзень 2023 года