Санхурхада () — спроба дзяржаўнага перавароту ў Іспаніі ў жніўні 1932 года. Сваю назву падзея атрымала ад імя генерала Хасэ Санхурха, лідара змоўшчыкаў.

Напярэдадні З падзеннем манархіі і ўсталяваннем рэспублікі ў шэрагах іспанскіх манархістаў вяліся размовы пра неабходнасць ўзброенага перавароту, каб аднавіць стары рэжым у краіне. Прыкметна, што першая сустрэча апазіцыянераў для абмеркавання магчымасці вяртання ранейшых парадкаў адбылася 14 красавіка 1931 года, у дзень змены ўлады.

Да незадаволеных далучаецца генерал Хасэ СанхурхаFernández López, pp.104-105.. З усталяваннем рэспублікі ён набыў папулярнасцьCarr, p.592. Хоць першапачаткова вайсковец падтрымліваў новую ўладу, але з часам змяніў свае погляды. Санхурха адкрыта выказваў незадаволенасць, што каштавала яму пасады кіраўніка грамадзянскай гвардыі. Вакол генерала аб’ядноўваюцца як манархісты, так і правыя рэспубліканцы, а таксама ваенныя, незадаволеныя рэформамі ў арміі і скарачэннямі вайсковых кадраўAmando de Miguel, Sociología del Franquismo, Barcelone, Euros, 1975, 5e éd. (1re éd. 1975), 368 p. (ISBN 84-7364-019-5), p. 206.. Іншым фактарам незадаволенасці стала аграрная рэформа.

Путч 8 жніўня 1932 года Санхурха сустракаецца са сваімі аднадумцамі ў Мадрыдзе. Змоўшчыкі дамовіліся выступіць супраць урада праз два дні.

10 жніўня генерал пачынае паўстанне ў горадзе Севілья ў Андалусіі. Яго паплечнік з ліку манархістаў Эміліа Барэра ўзначаліў мяцежнікаў у сталіцы.

У Мадрыдзе да змоўшчыкаў далучаюцца звольненыя ўрадам Мануэля Асаньі вайскоўцы. Путчысты спрабавалі ўзяць штурмам будынак ваеннага міністэрства, але іх атака была адбіта, а пазней улады цалкам падавілі сталічны бунт.

Сілы пад асабістым камандаваннем Санхурха дамагліся больш значных вынікаў у сваёй справе. Паўстанне распаўсюджаваецца на горад Херэс-дэ-ла-Франтэра. Апазіцыянеры з Севільі і Херэса рухаюцца насустрач адзін аднаму і потым злучаюцца. Аднак Санхурха не атрымалася падняць супраць уладаў шырокія народныя масы і сілавікоў у іншых рэгіёнах Іспаніі. У прыватнасці, на бок паўстанцаў адмовіліся пераходзіць байцы грамадзянскай гвардыі, хоць мяцежны генерал быў раней іх камандзірам. Значна перашкодзіла путчу забастоўка севільскіх рабочых, якія былі лаяльны да левага ўрада Асаньі.

Санхурха спрабуе бегчы ў Партугалію, але кіраўніка паўстання злавілі ва Уэльве.

Наступствы Каля двухсот удзельнікаў путчу паўсталі перад судом. Большасць з іх былі прысуджаны да турэмнага зняволення, а частка накіравалася ў ссылку. Некаторыя вызвалены за адсутнасцю складу злачынстваFernández López, p 218. Іх канфіскаваная маёмасць пераразмяркоўвалася ў рамках аграрнай рэформы, супраць якой тыя выступаліJean-Pierre Almaric, Huit ans de République en Espagne: Entre réforme, guerre et révolution (1931-1939), Presses universitaires du Midi, 27 février 2020 (ISBN 978-2-8107-0938-0), p. 84. Сярод змоўшчыкаў толькі Санхурха быў прысуджаны да смяротнага пакарання, але ў 1933 годзе, калі пасаду старшыні ўрада (прэзідэнта) заняў Алехандра Лерус, яго прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем, а затым ссылкай у Партугалію.

У ліпені 1936 года, калі паўстанцы-нацыяналісты пачнуць новы путч супраць рэспубліканскага ўрада, Санхурха прапануюць стаць правадыром апазіцыі. Той вылецеў на самалёце з Партугаліі, але загінуў у авіякатастрофе.

Крыніцы

Літаратура Javier Fernández López (es), Militares contra el Estado : España siglos XIX y XX, Madrid, Taurus, 2003, 1re éd., 303 p. (ISBN 84-306-0495-2) Raymond Carr, España 1808-1975, Barcelone, Ariel, mars 2003, 1re éd., 826 p. (ISBN 84-344-6615-5)

Катэгорыя:Падзеі 10 жніўня Катэгорыя:Падзеі 11 жніўня Катэгорыя:Жнівень 1932 года Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Падзеі ў Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1932 года