Ваенна-марскі флот Другой Іспанскай Рэспублікі () — ваенна-марскі складнік Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі 1931—1939 гадоў.
Гісторыя Ад зрынутага ў 1931 годзе манархічнага ўрада новы рэжым атрымаў буйны флот, які галоўным чынам прызначаўся для абароны заморскіх тэрыторый. У Іспаніі ваенна-марская служба, у параўнанні з арміяй і ВПС, валодала вялікім прэстыжам, чым ахвотна карысталіся старшыя афіцэры ВМФ. Распачатыя рэформы рэспубліканскіх уладаў камандаванне флоту сустрэла з падазрэннем, бо на пост ваеннага міністра прызначылі Мануэля Асанья. Ён не быў вайскоўцам і не ведаў усіх тонкасцяў работы с прадстаўнікамі ВМСIgnacio Hidalgo de Cisneros, Cambio de Rumbo, Ed. Ikusager, Vitoria 2001, pg. 273.Archivo General de la Guerra Civil Española (AGGCE); Legajo 3, Expediente 11, Documento 28..
Да ўладаў лаяльнасць праяўлялі малодшыя афіцэры і радавыя матросы. У адрозненне ад кансерватыўнага кіраўніцтва флоту, яны падзялялі левыя поглядыJulio Busquets & Juan Carlos Losada, Ruido de Sables, p. 63-64..
Падчас падзей ліпеня 1936 года, калі паўстанцамі-нацыяналістамі арганізавана ўзброенае паўстанне, прыхільнікамі апазіцыі важная роля адводзілася іспанскім ваенна-марскім сілам. Яны маглі альбо перакінуць мяцежную Афрыканскую армію з Марока ў Іспанію, альбо пакінуць яе ў Афрыцы. Так, 18 ліпеня эсмінец «Чурука», не дасведчаны аб мяцяжы, перакінуў у Андалусію батальён «Бандэру» Замежнага легіёну, які падтрымаў бунт. Але хутка экіпаж даведаўся пра путч і адмовіўся выконваць загады афіцэраў і ўзяў камандаванне на сябе. Аналагічныя падзеі адбыліся на крэйсерах «Лібертад» і «Сервантэс». Няўдачай скончыліся спробы змоўшчыкаў займець хаця б адну падводную лодку.
У выніку большая частка флоту засталася ў Рэспублікі.
Склад Напярэдадні грамадзянскай вайны ў Іспаніі на рахунку ВМФ знаходзіліся 2 лінкоры, 7 крэйсераў, 17 эсмінцаў, 8 мінаносцаў, 5 кананерскіх і 12 падводных лодак, дзе з улікам берагавых часцей служыла каля 35 тысяч чалавек.
Бітвы Сутыкненні ў Гібралтарскім праліве (гл. Паветраны мост праз Гібралтар (1936)) Бой ля мыса Спартэль (1936) Бой ля мыса Шэршэль Бой ля мыса Палас (1938)
Літаратура Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7. Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8. Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1. Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.: URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — 605 с. — ISBN ISBN 978-5-397-02355-9.
Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы паводле краін Катэгорыя:Узброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі