Вера Уладзіміраўна Шырокая (, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Могилевской области , член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтвеШырокая Вера Уладзіміраўна .

Біяграфія Нарадзілася 25 красавіка 1985 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

Працавала сакратаром пярвічнай арганізацыі з правамі райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа. Пазней узначальвала Бабруйскі гаркам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

З 2017 па 2019 год — дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А. Я. Ларына.

З’яўлялася дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Сям’я Замужам, мае сына.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання