Іван Савельевіч Самуйлаў (нар. , в. Засігава, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-а склікання.
Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе ў сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Ленінградскім фронце.
З 1948 года працаваў паляводам, з 1951 года — брыгадзірам паляводчай комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё» Лёзненскага раёна.
За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Самуйлаву І. С. у 1973 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975—1980 гадах.
З 1989 года Іван Савельевіч пайшоў на пенсію, але працягваў працаваць загадчыкам зернесклада, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёнаСамуйлаў Іван Савельевіч.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1973) ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медалямі ВДНГ СССР медаль «За абарону Ленінграда» Медаль «За адвагу»
Літаратура Петров, В. Бригадир / В. Петров // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 281—283. Самуйлаў Іван Савельевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 569. Самуйлов Иван Савельевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 430. Самуйлов Иван Савельевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 300. Самуйлов Иван Савельевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 194.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання