Коцелы ці Катлы — шляхецкі род гербу «Пелікан».
Паходжанне Паводле падання, запісанага ў гербоўніках А. Каяловіча, К. Нясецкага і інш., паходзілі ад князя Коцела, які прыняў хрышчэнне ад святых Кірілы і Мяфодзія. З гэтай прычыны змяшчалі над радавым гербам выяву з княжацкай шапкай. На самай справе паходзілі з баяр. Першы вядомы прадстаўнік роду — Кацёл, які ў 1440—1443 гадах атрымаў ад вялікага князя Казіміра пацвярджэнне на маёнткі Смыкаў, Камарын і Зазарце ў Крамянецкім павеце.
Прадстаўнікі Самуэль Геранім Коцел (?—1686) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар скарбовы (1649—1668), войскі старадубскі (1652—1666), маршалак ашмянскі (каля 1678), староста скірстымонскі. Міхал Казімір Коцел (?—1722) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ашмянскі падкаморы (1683—1685), кашталян віцебскі (1685—1700), кашталян (1700—1703) і ваявода (1703—1710) троцкі, вялікі падскарбі літоўскі (з 1710). Тадэвуш Коцел (1736—1799) — генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Староста маркаўскі (1764), староста ашмянскі (1772). Юзаф Коцел (1764—1810) — палкоўнік войска ВКЛ, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Казімір Коцел (1767—1813) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Літаратура Пазднякоў, В. Катлы / Валерый Пазднякоў // — С. 149.