Жанна Мікалаеўна Чарняўская (нар. , Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларуская работніца мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Гомельской области і 8 склікання.

Біяграфія Нарадзілася 18 ліпеня 1971 года ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофыЧарняўская Жанна Мікалаеўна.

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Хойніцкай акругі № 47. Старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні, член Савета Палаты прадстаўнікоў.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта.

Сям’я Замужам, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання