Цьмяне́ц духмяны (Chaerophyllum aromaticum) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назвы Цьмянец духмяны, цьмянец дзікі, дзеньчаль Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам і вышынёй да 2 м. Сцябло прамастойнае, моцнае, галінастае, злёгку ўздутае ў вузлах, апушанае цвёрдымі валаскамі ў ніжняй частцы. Лісце буйное, шэра-зялёнага колеру, двойчытрайчастае або амаль тройчытрайчастае, з суцэльнымі, зубчастымі па краі сегментамі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — з меншай пласцінкай, пераходзячай у похву. Кветкі белыя, у парасоніку з 12—20 прамянямі першага парадку. Тычынак 5. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе (Грузія) і ў ТурцыіGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на сухіх і стэпавых лугах, па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках, у алешніках, шыракалістых і зрэджаных хваёва-дубовых лясах, у ярах, на аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені.
Ахоўваецца ў Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Выкарыстанне Лекавая расліна (настой карэнішча выкарыстоўваецца пры хваробах страўніка). Добры меданос. Маладыя парасткі магчыма выкарыстоўваць у ежу.
Літаратура
Спасылкі
Бутень // Архив природы России
Катэгорыя:Цьмянец Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе