«Плошча Рэвалюцыі» () — станцыя Арбацка-Пакроўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Курская» і «Арбацкая». Знаходзіцца на тэрыторыі Цвярскога раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. Канструкцыя станцыі — пілонная трохскляпеністая глыбокага залажэння.

Адкрыта 13 сакавіка 1938 года ў складзе ўчастка «Вуліца Камінтэрна» (цяпер «Аляксандраўскі сад») — «Курская» (другая чарга будаўніцтва). Спраектавана архітэктарам Аляксеем Душкіным і мае статус выяўленага аб’екта культурнай спадчыны. Назву атрымала ад аднайменнай плошчы. Мае пераход на станцыю «Тэатральная» Замаскварэцкай лініі і агульны з ёй вестыбюль.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта