Нафтавая прамысловасць Беларусі — комплекс прадпраемстваў, якія ажыцяўляюць разведку, здабычу, першапачатковую ачыстку і транспарціроўку нафты і спадарожных газаў. У Беларусі радовішчы нафты вядомы ў межах Прыпяцкага прагіну, галоўным чынам у Гомельскай вобласці. Першае прамысловае радовішча адкрыта ў Рэчыцкім раёне ў 1964. Усяго ў Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант выяўлена 82 нафтавых радовішчы, з якіх распрацоўваюцца 62. На канец 2018 года дзейнічала 807 нафтавых свідравін.https://sputnik.by/economy/20190104/1039443031/V-2018-godu-v-Belarusi-dobyto-samoe-bolshoe-kolichestvo-nefti.html
Гісторыя і сучаснасць Першы фантанны прыток нафты атрыманы ў 1953 на Ельскай структуры, першы прамысловы на Рэчыцкім радовішчы ў 1964 (прамысловая распрацоўка яго пачалася ў 1965, за год было здабыта 39 тыс. т.). У 1966—1970 здадзены ў эксплатацыю Асташкавіцкае, Вішанскае і Давыдаўскае радовішчы (Светлагорскі раён). Да канца 1970-х гадоў разведана 18 радовішчаў, усяго на Беларусі да пачатку 2000 адкрыта 62 радовішчы. Дэбіт свідравін на іх невялікі. Пік нафтаздабычы быў зафіксаваны ў 1975-м годзе, калі агульны аб’ём гадавой здабытай нафты склаў 7 мільёнаў 953 тысячы тон.https://neftok.ru/strany/neft-v-belorussii.html Пачынаючы з 2005 г. у Беларусі штогод здабываецца каля 1,7 млн т нафты. У далейшым яе здабыча можа зменшыцца да 1,1 млн т з-за зніжэння запасаў. На 2019 год пры захаванні тэпмаў здабычы даказаных запасаў нафты нам хопіць на 35 гадоў. +Здабыча асноўных відаў паліва ў Рэспублікі Беларусьhttps://www.belorusneft.by/sitebeloil/ru/center/oilGas/ Від павіва \ год 1970 1980 1985 1990 1995 2000 2003 2018 Нафта (з газавым кандэнсатам), тыс. т. 4234 2551 2019 2054 1935 1851 1826 1645 Натуральны (спадарожны) газ, млн. м³ 185 281 244 297 266 257 254 190
Умовы здабычы Эканоміка-геаграфічныя ўмовы здабычы нафты ў Беларусі надзвычай спрыяльныя. Наяўнасць высокакваліфікаваных працоўных рэсурсаў і навуковых кадраў, густая сетка шляхоў зносін, блізкасць да спажыўца спрыяюць эканамічнаму боку здабычы. Да гэтага варта дадаць спрыяльныя ўмовы надвор’я, добрую забяспечанасць раёнаў здабычы воднымі рэсурсамі і самы кароткі сярод краін СНД перыяд прамысловага асваення разведаных запасаў.
Для інтэнсіфікацыі здабычы нафты на беларускіх радовішчах выкарыстоўваецца прагрэсіўныя тэхналогіі — падтрыманне пластавага ціску запампоўваннем вады, апрацоўка свідравін паверхнева-актыўнымі растворамі. Пераважае помпавы спосаб здабычы з дапамогай глыбінных помпаў. З усіх радовішчаў па нафтаправодах нафта ідзе да Рэчыцкага і Асташкавішкага радовішчаў, дзе праходзіць прамысловую падрыхтоўка, пасля чаго падаецца ў магістральны нафтаправод і нафтаперапрацоўчыя заводы. У 1965—90 здабыта каля 90 міл. т. нафты. Штогадовая здабыча беларускай нафты складае больш як 1,8 міл. т. (для патрэбаў Беларусі яе не хапае, таму частку нафты атрымліваюць з Расіі) Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18, К.2: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996 с. 313-314.
Спадарожны газ Разам з нафтай са свідравін радовішчаў Гомельскай вобласці здабываецца спадарожны нафтавы газ (200—250 млн м³ штогод, у 2010 г. — 213 млн м³, у 2017—190 млн м³).https://www.sb.by/articles/v-belarusi-dobyto-15-milliardov-kubometrov-poputnogo-neftyanogo-gaza.html Усяго ж за час эксплуатацыі нафтавых радовішчаў было здабыта 15 млрд м³ газу.
Новыя пошукі Сёння вядуцца актыўныя работы па пошуку новых прадуктыўных пластоў, у тым ліку і тых, якія знаходзяцца на цяжкадаступных глыбінях. І гэта дае вынікі: у 2010-х былі адкрыты Паўднёва-Шацілкаўскае і Вугальскае радовішчы (запасы другога з их ацэньваюцца ў 1,7 млн тон). У 2018 годзе 94,4 тысячы тон нафты здабылі з новых свідравін — гэта лепшы вынік за апошнія 23 гады.
Гл. таксама Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі
Літаратура
Беларусь Катэгорыя:Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі