«Курская» () — станцыя Арбацка-Пакроўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Злучана перасадкамі з аднайменнай станцыяй на Кальцавой лініі і станцыяй «Чкалаўская» на Люблінска-Дзмітраўскай лініі. Размешчана ў Басманным раёне (ЦАА) паблізу вуліцы Земляны Вал пад пуцямі Курскага вакзала, ад якога і атрымала назву. Адкрыта 13 сакавіка 1938 года ў складзе ўчастка «Вуліца Камінтэрна» — «Курская». Пілонная трохскляпеністая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай. На платформе станцыі размешчаны манеўровы святлафор. Астатнія святлафоры размешчаны ў тунэлях і каля пуцявой сцяны.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта