«Арбацкая» () — станцыя Арбацка-Пакроўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Плошча Рэвалюцыі» і «Смаленская». Канструкцыя станцыі — пілонная трохскляпеністая глыбокага залажэння.

Адкрыта 5 красавіка 1953 года ў складзе ўчастка «Плошча Рэвалюцыі» — «Кіеўская». Мае статус выяўленага аб’екта культурнай спадчыны. Назву атрымала ад вуліцы Арбат, як і аднайменная станцыя Філёўскай лініі. Станцыя ўваходзіць у склад найбуйнейшага ў Маскве перасадачнага вузла і мае пераходы на станцыі: «Бібліятэка імя Леніна» Сакольніцкай лініі, «Аляксандраўскі сад» Філёўскай лініі і «Баравіцкая» Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта