Б'еф () — частка ракі, канала, вадасховішча або іншага воднага аб'екта, якая прымыкае да гідратэхнічнага збудавання.

Збудаванні, у якіх могуць быць б'ефы -- плаціна, шлюз, гідраэлектрастанцыя і іншыя.

Існуюць верхні б'еф, — размяшчаецца вышэй па цячэнні, і ніжні, які размяшчаецца па іншы бок гідратэхнічнага збудавання. Верхнім б'ефам часта з'яўляецца вадасховішча.

Б'еф, утвораны двума або некалькімі водападпорнымі збудаваннямі і размешчаны на водараздзельным участку воднай сістэмы або вадацёку, называецца раздзельным.

Гл. таксама Зліў плаціны

Спасылкі

Санітарныя правілы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі вадасховішчаў (Санпін 3907-85)

Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:Гідратэхніка