Аляксандр Мікалаевіч Буйкевіч (нар. 19 лістапада 1984 года, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі фехтавальшчык на шпагах. Чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Аляксандр Буйкевіч нарадзіўся 19 лістапада 1984 года ў Брэсце, у 1998 годзе пачаткаў займацца фехтаваннем. У 2002 годзе Аляксандр дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах.
Першых сур'ёзных вынікаў беларускі шабліст дамогся на чэмпіянаце Еўропы ў 2007 годзе, калі ён выйграў сярэбраны медаль у камандным першынстве . У наступным годзе Аляксандр стаў чэмпіёнам Еўропы ў асабістым турніры , а ў складзе каманды заваяваў бронзу. Пасля ўдалых выступленняў на чэмпіянатах Еўропы фехтавальшчык увайшоў у склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 ў Пекіне. На Алімпіядзе Аляксандр выступіў добра: у асабістым турніры ён дабраўся да чвэрцьфіналу, дзе прайграў румыну Міхаю Каваліу ўсяго два ачкі за выхад у паўфінал , а ў камандных спаборніцтвах беларуская каманда прайграла ў чвэрцьфінале італьянцам .
Праз тры гады пасля Алімпіяды ў Кітаі Аляксандр змог выйграць адзін з галоўных медалёў у сваёй кар'еры. На перадалімпійскім чэмпіянаце свету ён стаў віцэ-чэмпіёнам у камандным шаблі Result: overal ranking, pools, tablo 64, quarterfinal — Championnats du Monde — Catania — 14.10.11 — FIE — International Fencing Federation. А ў 2012 годзе за месяц да Алімпійскіх гульняў беларускі фехтавальшчык выйграў «бронзу» еўрапейскага чэмпіянату . Аляксандр прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. Беларус прайграў ужо ў 1/8 фіналу ў асабістым турніры , а ў камандным першынстве ён пацярпеў крыўднае паражэнне ў чвэрцьфінале, калі каманда Беларусі саступіла італьянскай зборнай толькі адно ачко ў барацьбе за выхад у 1/2 фіналу .
Наступны алімпійскі цыкл беларускі фехтавальшчык правёў не лепшым чынам: на важных міжнародных стартах ён не падымаўся на пастамент, спыняўся ў кроку ад барацьбы за медалі. Але ўсё ж Аляксандр адабраўся ў 2016 годзе на сваю трэцюю Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра ў асабістым першынстве шаблістаў, стаўшы адзіным прадстаўніком сваёй краіны на Гульнях у Рыа ў спаборніцтве па фехтаванніSabre - Men - Individual - Participants - Rio loves fencing - FIE .
Лепшыя вынікі
Чэмпіянаты свету 17px Срэбра — чэмпіянат свету 2011 года (Катанія, Італія) (каманды)
Чэмпіянаты Еўропы 17px Золата — чэмпіянат Еўропы 2008 года (Кіеў, Украіна) 17px Срэбра — чэмпіянат Еўропы 2007 года (Гент, Бельгія) (каманды) 17px Бронза — чэмпіянат Еўропы 2008 года (Кіеў, Украіна) (каманды) 17px Бронза — чэмпіянат Еўропы 2012 года (Леньяна, Італія)
Узнагароды Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012) .
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце Міжнароднай федэрацыі фехтавання FIE
Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па фехтаванні Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Беларусі