Адлюстрава́нне — уласцівасць матэрыі, якая заключаецца ў перадачы асаблівасцяў аб'екта або працэсу, якія адлюстроўваюцца. Выяўляецца ў здольнасці любой рэчы ў неарганічнай прыродзе ўзнаўляць такія змены, адбіткі, рэакцыі, якія знаходзяцца ў адпаведнасці (або падабенстве) з рэччу, якая на яе ўздзейнічае.
Жывыя арганізмы выкарыстоўваюць уласцівасць адлюстравання як сродак самазахавання і самапрыстасавання да навакольнага асяроддзя, пачынаючы ад раслін і прасцейшых арганізмаў. У ходзе эвалюцыі раздражняльнасць як агульная ўласцівасць арганізма прасцейшых ператвараецца ў элементарную нервовай тканкі, а потым — у непасрэдную псіхічную дзейнасць жывёл у працэсе развіцця органаў пачуццяў і галаўнога мозга.
У выніку працяглага працэсу антрапагенезу узнікаюць і развіваюцца свядомае псіхічнае адлюстраванне і дзейнасць людзей. Вышэйшая, спецыфічная чалавечая форма адлюстравання — свядомасць.
Літаратура
Катэгорыя:Філасофская тэрміналогія Катэгорыя:Марксісцкая філасофія