Электрычны разрад — працэс праходжання электрычнага току, звязаны са значным павелічэннем электраправоднасці асяроддзя адносна яго нармальнага стану.
Павелічэнне электраправоднасці забяспечваецца наяўнасцю дадатковых свабодных носьбітаў зараду. Электрычныя разрады можна падзяліць на: Несамастойны разрад — гэта разрад, які праходзіць за кошт знешняга іанізатара. Самастойны разрад — гэта разрад, які будзе працягваць гарэць і пасля адключэння вонкавага іанізатара. Пераход ад несамастойнага разраду да самастойнага называецца электрычным прабоем.
Гл. таксама Газавы разрад
Літаратура Энгель А., Штенбек М., Физика и техника электрического разряда в газах, пер. с нем., т. 1—2, М. — Л., 1935—1936 Грановский В. Л., Электрический ток в газе. Установившийся ток, М., 1971 Капцов Н. А., Электроника, 2 изд., М., 1956 Мик Дж. М., Крэгс Дж., Электрический пробой в газах, пер. с англ., М., 1960 Браун С., Элементарные процессы в плазме газового разряда, [пер. с англ.], М., 1961 Физика и техника низкотемпературной плазмы, под ред. С. В. Дресвина, М., 1972 Райзер Ю. П., Лазерная искра и распространение разрядов, М., 1974
Катэгорыя:Электрычныя разрады