Агрэга́т (ад  — далучаны) — у петраграфіі — сукупнасць мінеральных зерняў ці іх зросткаў, якія ўтвараюць горныя пароды, руды, друзы і інш. Бывае просты — з аднаго мінералу (напрыклад, мармур, кварцыт) і складаны — з некалькіх мінералаў (напрыклад, граніт, сіеніт). Адрозніваюць агрэгаты цэментаваныя, рыхлыя, зямлістыя, порыстыя, шчыльныя і інш.

Гл. таксама Кангламерат

Літаратура

Агрега́т // Горная энциклопедия : в 5 т. / гл. ред. Е. А. Козловский. — М. : «Советская энциклопедия», 1984. — Т. 1. Аа-лава — Геосистема. — С. 44. — 560 с. — 56 500 экз. — ISBN 5-85270-007-X.

Спасылкі

Катэгорыя:петралогія