__NOTOC__

14 мая (14 траўня) — сто трыццаць чацвёрты (сто трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1659: Войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка. 1783: Расійская імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб запрыгоньванні сялян на Украіне. 1796: Англійскі ўрач Эдвард Джэнер упершыню зрабіў паспяховую прышчэпку ад воспы. 1804: Экспедыцыя Льюіса і Кларка рушыла ўздоўж ракі Місуры праз землі мандан. 1831: Адбылася бітва пад Дашавам на Падоллі паміж атрадам польскіх паўстанцаў і расійскімі войскамі. 1900: У Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні сучаснасці, у іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны. 1918: Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі. 1923: У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся «Працэс 45-ці», цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская. 1926: Майскі пераварот у Польшчы, урад пайшоў у адстаўку, Станіслаў Вайцяхоўскі склаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы. 1943: У СССР пачалося фарміраванне 1-й пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі Войска Польскага, яе камандзірам прызначаны Зігмунд Берлінг. 1948: Абвешчана незалежнасць Ізраіля. 1955: Варшаўскі дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй. 1995: Рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба. 2007: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. 2015: Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу.

Нарадзіліся 1316: Карл IV Люксембургскі, кароль Германіі 1863: Джон Чарлз Філдс, канадскі матэматык 1899: Тодар Куніцкі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 5.3.1985) 1902: Луцыя Гарута, латвійскі кампазітар 1905: Антоніа Берні, аргенцінскі мастак 1922: Франья Туджман, харвацкі дзяржаўны і палітычны дзеяч (пам. 10.12.1999) 1923: Мрынал Сен, індыйскі кінарэжысёр 1927: Хейна Кійк, эстонскі ппісьменнік 1932: Рычард Эстэс, амерыканскі мастак 1944: Джордж Лукас, амерыканскі кінарэжысёр 1989: Аліна Талай, беларуская спартсменка-лёгкаатлетка

Памерлі 649: Тэадор I, Папа Рымскі 1610: Генрых IV, кароль Францыі 1643: Людовік XIII, кароль Францыі 1791: Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка 1847: Фані Мендэльсон, нямецкі кампазітар 1873: Міхаіл Дзмітрыеў, дырэктар Навагрудскай гімназіі (нар. 1832) 1897: Рычард Кок, 15-ы губернатар Тэхаса 1966: Людвіг Майднер, нямецкі мастак 1983: Мігель Алеман Вальдэс, прэзідэнт Мексікі 1983: Фёдар Абрамаў, рускі пісьменнік (нар. 20.2.1920) 2005: Галіна Малажай, беларускі мовазнавец 2021: Эстэр Мягі, эстонскі кампазітар

Святкуюць , Дзень Незалежнасці Ізраіля. , Дзень сцяга.

514