__NOTOC__

14 чэрвеня — сто шэсцьдзесят пяты (сто шэсцьдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі thumb|Ібн Батута

1158: Першы дакументальны ўспамін пра горад Мюнхен у дакуменце Фрыдрыха I Барбаросы. 1177: Чампа захопліваюць сталіцу Кхмерскай імперыі Анкгор пасля марской бітвы на возеры Танлесап. 1325: Арабскі купец Ібн Батута пакінуў свой родны горад Танжэр і выправіўся ў 30-гадовае падарожжа. 1634: Заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю; канец Смаленскай вайны. 1777: Зацверджаны нацыянальны сцяг ЗША з 13 белымі зоркамі на сінім фоне і 13 чырвона-белымі палосамі (па колькасці наяўных тады штатаў). 1791: Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі прыняты Закон Ле Шапелье, які забараняў гільдыі, працоўныя кааліцыі і права на забастоўку. 1792: Наданне герба Барысаву. 1847: Нямецкі хімік Роберт Бунзен вынайшаў гарэлку, дазваляючую рэгуляваць памер полымя (гарэлка Бунзена). 1898: У Расійскай імперыі ўпершыню заканадаўча абмежавана працягласць працоўнага дня. 1905: Паўстанне на расійскім браняносцы «Пацёмкін» (расійская рэвалюцыя, 1905—1907). 1906: У Беластоку адбыўся яўрэйскі пагром. 1936: Аўтамабіль BMW 328 упершыню прадстаўлены на Міжнароднай гонцы Эйфеля на трасе Нюрбургрынг. 1937: У Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед. 1938: Заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. 1940: Войскі нацысцкай Германіі ўвайшлі ў Парыж. 1941: Пачалася дэпартацыя грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя рэгіёны Расіі. 1982: Капітуляцыя аргенцінскіх войскаў на Фалклендскіх астравах (Фалклендская вайна). 1995: Чачэнскія баевікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у бальніцы горада Будзёнаўска.

Нарадзіліся

1730: Антоніа Сакіні, італьянскі кампазітар 1736: Шарль Кулон, французскі фізік (пам. 23.8.1806) 1862: Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак (пам. 6.2.[918) 1867: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст (пам. 30.9.1934) 1900: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог (пам. 21.12.1981) 1903: Алонза Чорч, амерыканскі логік і матэматык (пам. 11.8.1995) 1914: Жызель Казадсю, французская актрыса 1917: Атле Сельберг, нарвежскі матэматык 1924: Джэймс Блэк, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (пам. 22.3.2010) 1928: Чэ Гевара, лацінаамерыканскі рэвалюцыянер (пам. 9.10.1967) 1928: Роберт Браўт, фізік-тэарэтык 1931: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак 1944: Жанна Бічэўская, расійская спявачка 1946: Дональд Трамп, 45-ы Прэзідэнт ЗША 1969: Штэфі Граф, нямецкая тэнісістка

Памерлі

847: Мяфодзій I, Патрыярх Канстанцінопальскі 1752: Шарль Антуан Куапель, французскі мастак 1903: Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца (нар. 28.5.1836) 1911: Юхан Северын Свенсен, нарвежскі кампазітар 1920: Макс Вебер, нямецкі сацыёлаг 1926: Мэры Касат, амерыканская мастачка (нар. 22.5.1844) 1934: Якаў Балглей, французскі мастак 1936: Гілберт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменнік, журналіст і літаратуразнаўца 1946: Джон Лоўгі Бэрд, шатландскі інжынер 1947: Альбер Марке, французскі мастак 1965: Золтан Кемені, швейцарскі мастак і скульптар 1968: Сальваторэ Квазімада, італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 20.8.1901) 1986: Хорхэ Луіс Борхес, аргенцінскі пісьменнік 1987: Станіслаў Барэя, польскі рэжысёр, сцэнарыст 1994: Генры Манчыні, амерыканскі кампазітар і дырыжор

Святкуюць ААН: Сусветны дзень донара крыві ЗША: Дзень сцяга Ірак: Дзень жанчын Парагвай: Дзень міра Фалклендскія астравы: Дзень вызвалення

614