Левано́ва. Сустракаецца таксама варыянт Ляво́нава (за Ляво́навам) (, ) — былы пасёлак у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіў у склад Пацейкаўскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя фальварак адносіўся да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў пасёлак уваходзіў у калгас «Новы шлях», па стане на 1933 год працаваў ветраны млын. Ліквідаваны ў 2017 годзе.
Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 1 двор, каля 20 жыхароў 1926 год — 3 двары, 16 жыхароў 1997 год — 2 двары, 2 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі