Трая́нава (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1912 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус пачатковай школы. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Камуніст», па стане на 1933 год працавалі 3 ветраныя млыны і кузня.

Насельніцтва 1886 год — 88 двароў, 670 жыхароў 1909 год — 168 двароў, 976 жыхароў 1997 год — 110 двароў, 186 жыхароў

Вядомыя асобы Надзея Іванаўна Букатая (1918—1977) — Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Мікалай Аляксандравіч Гамза (нар. 1939) — беларускі ўрач спартыўнай медыцыны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна