Хасэ Луіс Браўн (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Біяграфія Браўн — выхаванец клуба «Эстудыянтэс», за які выступаў першую палову сваёй кар’еры футбаліста. Разам з «ільвамі» Браўн выйграў два чэмпіянаты Аргенціны. У 1986 годзе, ужо будучы іграком калумбійскага «Атлетыка Насьяналь», Браўн стаў чэмпіёнам свету. Прычым, у фінальнай гульні ён адкрыў лік, забіўшы свой адзіны мяч за кар’еру ў зборнай.

Па заканчэнні кар’еры іграка стаў трэнерам. Спачатку некаторы час працаваў памочнікам трэнера і трэнерам другіх каманд у Оскара Руджэры ў «Сан-Ларэнса» і ў Карласа Біларда ў «Бока Хуніярс». Затым дзейнічаў у трэнерскім тандэме з Эктарам Энрыке ў двух клубах — «Альмагра» і «Нуэва Чыкага».

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мурсія Катэгорыя:Ігракі ФК Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Эспаньёль Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Насьяналь Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Аргенціны Катэгорыя:Трэнеры ФК Фера Карыль Аэстэ Катэгорыя:Трэнеры юнацкай зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Бен Гур Катэгорыя:Трэнеры ФК Альмагра Катэгорыя:Трэнеры ФК Атлетыка Рафаэла Катэгорыя:Трэнеры ФК Блумінг Катэгорыя:Трэнеры ФК Нуэва Чыкага Катэгорыя:Трэнеры ФК Лос-Андэс Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1986