Пелегрында́ (, , ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Гісторыя «Palegryda» як засценак вёскі Кністушкі вядома з сярэдзіны XVIII ст.V. Vaitkevičius. Gervėčių sala istorijos tėkmėje // Liaudies kultūra. 2011. Nr. 5 (140). С. 34.
З 1922 года ў складзе Польшчы.
Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 91-100 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 244.
У Пелегрындзе жыў самы вядомы ў Гервяцкім краі чараўнік, знахар Шымуціс, памерлы ў 1930-х гадах. Падчас этнаграфічных экспедыцый 1970-х гадоў пра яго было сабрана шмат аповедаў. Сваіх ведаў Шымуціс нікому не перадаўS. Matulevičienė. Lietuviška Gervėčių sala Baltarusijoje: 2011 metų tyrimai // Tautosakos darbai XLII. С. 328..
З 1939 года ў БССР. Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рымдзюнскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..
Вядомыя асобы Альфонсас Аўгуліс — першы пасол Літвы ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гервяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна