Кністу́шкі (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

Гісторыя У XVIII ст. вёска ў Рымдзюнскім войтаўстве Быстрыцкага староства Віленскага павета ВКЛ.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі.

У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года мясцовасць займалі германскія войскі.

Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921) апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, у Гервяцкай гміне Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.

Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 91-100 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 244.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рындзюнскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..

Насельніцтва 1886 год — 117 чал., 14 двароў. 1905 год — 178 чал. 1909 год — 210 чал. 1938 год — 220 чал., 40 двароў. 1970 год — 133 чал. 1999 год — 42 чал. 2009 год — 20 чал. 2014 год — 15 чал., 12 гаспадарак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гервяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна