__NOTOC__ 13 лютага — сорак чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 528: Візантыйскі імператар Юстыніян I прызначыў камісію для стварэння збору імперскіх канстытуцый. 1772: Французскай экспедыцыяй адкрыты архіпелаг Кергелен у Антарктыцы. 1783: У Расіі створаны Чарнаморскі флот 1848: Пачалася мабілізацыя рускай арміі ў сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Францыі 1864: У Маскве адкрыўся першы расійскі заапарк 1908: Адкрыўся Мінскі царкоўна-археалагічны музей 1934: Загінуў зацёрты льдамі ў Чукоцкім моры ледакольны параход «Чалюскін» 1945: Савецкія войскі разграмілі будапешцкую групоўку нямецкіх войск і ўзялі Будапешт 1956: У Антарктыдзе адкрылася першая савецкая палярная станцыя «Мірны» 1964: Па абвінавачанні ў дармаедстве арыштаваны паэт Іосіф Бродскі. 1990: Падпісана пагадненне пра аб’яднанне дзвюх частак Германіі — заходняй і ўсходняй

Нарадзіліся thumb|150px|Ф. Шаляпін 1457: Марыя Бургундская, герцагіня Бургундыі 1599: Аляксандр VII, Папа Рымскі 1705: Францішка Уршуля Радзівіл, беларускі і польскі драматург 1769: Іван Крылоў, рускі пісьменнік, байкапісец, журналіст 1805: Іаган Петэр Густаў Лежон Дзірыхле, нямецкі матэматык 1806: Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык (пам. 30.8.1885) 1865: Іштван Чок, венгерскі мастак 1873: Фёдар Шаляпін, рускі спявак 1886: Рыкарда Гуіральдэс, аргенцінскі пісьменнік 1889: Георг Шрымпф, нямецкі мастак 1891: Грант Вуд, амерыканскі мастак 1895: Эрнст Гейтлінгер, нямецкі мастак 1902: Сымон Хурсік, беларускі пісьменнік 1903: Жорж Сіменон, бельгійскі дэтэктыўны пісьменнік 1915: Гільермі Фігейрэду, бразільскі драматург і пісьменнік (пам. 1997) 1919: Уільям Нірэнберг, амерыканскі фізік-тэарэтык, акіянограф 1921: Дагмар Нормет, эстонская пісьменніца 1933: Кім Новак, амерыканская актрыса 1933: Эмануэль Унгаро, французскі мадэльер 1944: Стокард Чэнінг, амерыканская актрыса 1950: Пітэр Гэбрыел, англійскі музыкант 1972: Віргіліюс Алекна, літоўскі лёгкаатлет 1973: Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык 1974: Робі Уільямс, папулярны брытанскі спявак 1994: Мемфіс Дэпай, нідэрландскі футбаліст

Памерлі 921: Ураціслаў I, князь чэхаў 1219: Мінамота-но Санэтома, сёгун 1570: Элеанора Ганзага, італьянская арыстакратка 1571: Бенвенута Чэліні, італьянскі скульптар і ювелір 1660: Карл X Густаў, кароль Швецыі 1818: Джордж Роджэрс Кларк, амерыканскі военачальнік 1876: Міхаіл Аўдзееў, рускі белетрыст і крытык 1883: Рыхард Вагнер, нямецкі кампазітар 1919: Аляксандр Грыкоўскі, беларускі грамадскі дзеяч, педагог (нар. 1893) 1958: Жорж Руо, французскі мастак 1974: Паўліна Мядзёлка, дзеяч беларускай культуры (нар. 12.9.1893) 1974: Петар Лубарда, югаслаўскі мастак 1995: Альберта Буры, італьянскі мастак 2005: Марыс Трэнціньян, французскі аўтагоншчык 2008: Анры Сальвадор, французскі эстрадны спявак 2009: Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык.(нар. 9.2.1930) 2011: Арнфін Бергман, нарвежскі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён

Святкуюць  — Сусветны дзень радыё

213