__NOTOC__

13 снежня — трыста сорак сёмы (трыста сорак восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1545: Па ініцыятыве Папы Паўла III як адказ на Рэфармацыю адкрыўся Трыдэнцкі сабор. 1577: Флатылія Фрэнсіса Дрэйка выправілася з Плімута да берагоў Амерыкі. 1864: Парагвай абвясціў вайну Бразіліі, па выніках якой страціў 70 % мужчын краіны. 1919: Адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР. 1937: Пасля захопу Нанкіна японцамі ў горадзе пачалася масавая разня. 1981: У Польшчы ўведзена ваеннае становішча (адменена 22.7.1983) 2007: Падпісаны Лісабонскі дагавор, закліканы замяніць сабой Канстытуцыю ЕС, якая не ўступіла ў сілу 2025: Вызвалены і вывезены з Беларусі 123 асобы, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і іншыя дзеячы.

Нарадзіліся

1504: Пій V, Папа Рымскі 1521: Сікст V, Папа Рымскі 1553: Генрых IV, кароль Францыі 1720: Карла Гоцы, італьянскі пісьменнік і драматург 1780: Іаган Вольфганг Дзёберайнер, нямецкі хімік 1797: Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і крытык (пам. 17.2.1856) 1836: Франц фон Ленбах, нямецкі мастак 1887: Луцыя Балзукевіч, польскі мастак, працавала на Гродзеншчыне (пам. 11.05.1976) 1899: Юхан Яйк, эстонскі пісьменнік 1901: Барбара Іванаўна Вержбаловіч, беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана) (пам. 8.1.1967) 1907: Мікалай Лапіцкі, святар, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 8.8.1976) 1915: Курд Юргенс, аўстрыйскі акцёр 1920: Кейсон Фамвіхан, дзяржаўны і палітычны дзеяч Лаоса (пам. 21.11.1992) 1923: Філіп Уорэн Андэрсан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1927: Жэнеўеў Паж, французская актрыса 1928: Вольфганг Хутэр, аўстрыйскі мастак 1933: Мішэль Бон, французскі акцёр тэатра і кіно 1936: Мікола Воранаў, беларускі празаік (пам. 2005) 1941: Мікола Маляўка, беларускі паэт, перакладчык 1960: Яніс Рэйніс, латвійскі акцёр 1980: Агнешка Уладарчык, польская актрыса і спявачка 1981: Эмі Лі, вакалістка гурта Evanescence 1983: Атыля Янджэйчак, польская плыўчыха 1989: Тэйлар Свіфт, амерыканская спявачка

Памерлі

127: Хрысціянскі мучанік Антыёх Сульцыс 304: Хрысціянская мучаніца Святая Люцыя 1124: Калікст II, Папа Рымскі 1204: Майманід, яўрэйскі філосаф 1250: Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1466: Данатэла, фларэнційскі скульптар-разьбяр (нар. ~1386) 1565: Конрад Геснер, швейцарскі прыродазнавец 1784: Сэмюэл Джонсан, англійскі літаратурны крытык, лексікограф і паэт 1826: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, беларускі рэлігійны дзеяч, гісторык* 1942: Яфім Бялевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху 1961: Бабуля Мозес, амерыканская мастачка-аматарка 2009: Пол Энтані Самуэльсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 15.5.1915)

Святкуюць Мальта — Дзень Рэспублікі

Хрысціянства 12px Дзень святой Люсіі ў каталіцкай царкве.

С13