Альтамі́раНапісанне ў адпаведнасці з арт. Альтаміра // () — пячора ў Іспаніі з паліхромным каменным жывапісам эпохі . Знаходзіцца на аднайменным лузе за 2 км ад цэнтра гарадка Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, Іспанія, за 30 км на захад ад Сантандэра.
Альтаміра з’яўляецца натуральнай пячорай у пародзе, а малюнкі ў ёй — адзін з самых важных захаваных жывапісных і мастацкіх цыклаў першабытнага мастацтва.
З моманту свайго адкрыцця ў 1868 годзе пячора была даследавана ўсімі вядучымі спецыялістамі-палеантолагамі кожнага з перыядаў палеаліту.
Карціны і малюнкі пячоры ў асноўным належаць Мадленскай і Салютрэйскай культурам, а таксама некаторым іншым, у тым ліку і ранняй , як паказалі апошнія серыі . Такім чынам, ёсць сведчанні, што пячора выкарыстоўвалася на працягу розных перыядаў агульным часам каля 22 000 гадоў, прыкладна ад 35 600 гадоў таму да 13 000 гадоў таму, калі галоўны ўваход у пячору быў заблакаваны апоўзнем. Усё выкарыстанне прыйшлося на перыяд .
Стыль большай часткі малюнкаў належыць да так званай , якая характарызуецца рэалізмам прадстаўленых фігур. Паліхромны жывапіс і малюнкі чорнага, чырвонага і охравага колераў паказваюць выявы жывёл і антрапаморфаў, а таксама абстрактныя і беспрадметныя малюнкі.
Паліхромная столь атрымала такія ацэнкі, як «Сіксцінская капэла» першабытнага мастацтва; «… самая незвычайная праява палеалітычнага мастацтва…», «…дэкараваная пячора, якая знойдзена першай і застаецца найбольш цудоўнай дасюль» і «…калі першабытнае мастацтва з’яўляецца прыкладам вялікіх мастацкіх здольнасцяў, пячора Альтаміра ўяўляе сабой самую выдатную працу». Столь пячоры паказвае высокую якасць і прыгажосць працы мадленскага чалавека ў гэтай прасторы.
Пячора была абвешчана аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1985 годзе. У 2008 годзе аб’ект быў пашыраны 17 іншымі пячорамі Краіны баскаў, якія цяпер уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ў комплексе .
Гісторыя адкрыцця і прызнання Пячора Альтаміра была знойдзена ў 1868 годзе паляўнічым , які знайшоў уваход, калі спрабаваў вызваліць свайго сабаку, які засеў у расколах скал падчас пераследу здабычы. У той час, навіна пра адкрыццё пячоры не мела абсалютна ніякага значэння для людзей у гэтым раёне, бо мясцовасць мае карставы рэльеф і характарызуецца наяўнасцю тысяч пячор, адкрыццё яшчэ адной не давала нічога новага.
Марсэліна Санз дэ Саўтуола, які быў «проста аматарам-палеантолагам», даведаўся пра існаванне пячоры, мусіць, непасрэдна ад Кубільяса, які быў на яго ферме; аднак, не наведваў яе, прынамсі да 1875, ці, верагодней, нават да 1876 года. Саўтуола агледзеў увесь аб’ём пячоры, разгледзеў некаторыя абстрактныя малюнкі, а чорныя палосы, якія паўтараліся, не палічыў чалавечай працай. Праз чатыры гады, летам 1879 года, Саўтуола вярнуўся ў Альтаміру.
З ім разам у пячору наведалася яго дачка Марыя Фаустына Санс Рыварола, якой было каля 8 гадоў. Саўтуола быў зацікаўлены раскапаць уваход у пячору, каб знайсці рэшткі костак і крэменяў, а таксама аб’екты, якія ён бачыў на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы ў 1878 годзе.
Фактычна, сапраўднае адкрыццё пячоры было зроблена Марыяй у 1879 годзе. У той час, як бацька заставаўся каля ўваходу ў пячору, яна зайшла ўнутр, дзе ўбачыла на столі некалькі выяў і пабегла расказаць пра гэта бацьку. Саўтуола быў здзіўлены, калі ўбачыў вялікую калекцыю карцін дзіўных жывёл, якая ахоплівае практычна ўсю пячору.
У наступным, 1880, годзе, Саўтуола апублікаваў невялікую брашуру пад назвай Кароткія запіскі пра некаторыя дагістарычныя аб’екты ў правінцыі Сантандэр (). Ён падкрэсліваў дагістарычнае паходжанне карцін і змясціў некалькі малюнкаў-рэпрадукцый. Ён паказаў свае геалогіі з , які прыняў іх як свае ўласныя. Тым не менш, высновы Саўтуолы не былі прыняты французамі і , навуковымі экспертамі ў дагістарычных і палеанталагічных даследаваннях Еўропы.
Карціны Альтаміры былі самым значным вядомым комплексам дагістарычнага жывапісу таго часу, а яе адкрыццё, вывучэнне і прызнанне выклікала вялікую палеміку вакол наяўных ведаў у навуках пра дагістарычныя часы. Новае адкрыццё было настолькі дзіўным, што выклікала лагічны недавер навукоўцаў. Выказваліся нават думкі, што малюнкі створаны самім Саўтуолам паміж двума наведваннямі пячоры, якія адмаўлялі іх палеалітычнае паходжанне, таксама працу над імі прыпісвалі французскаму мастаку, які спыняўся ў доме адкрывальніка пячоры, хоць большасцю французскіх экспертаў Саўтуола разглядаўся, як адзін з ашуканых.
Рэалізм сцэн на сценах пячоры быў прычынай першых дыскусій пра яе сапраўднасць. Эвалюцыя, перакладзеная на развіццё чалавечай культуры, прыводзіла да высновы, што старажытныя і дзікія плямёны не мелі мастацтва, а з тых часоў да гэтага часу не назіралася ўстойлівага прагрэсу. Паводле такой логіцы, калі мастацтва з’яўляецца сімвалам цывілізацыі, яно мусіла з’явіцца на апошніх стадыях развіцця чалавека, а не ў дзікіх людзей каменнага веку. Прызнанне пячоры мастацкім творам, зробленым людзьмі палеаліту было доўгім працэсам, для якога таксама мелі значэнне даследаванні першабытнага грамадства.
Ні гарачая абарона на Міжнародным кангрэсе антрапалогіі і археалогіі, які адбыўся ў Лісабоне ў 1880 годзе, ні старанні Саўтуолы не давалі вынікаў. Але вядомы ліберальны гуманіст і палітык з Севільі апублікаваў артыкул у прэстыжным часопісе «» (1880), гарантаваў сапраўднасць карцін і ўказаў на іх велізарную каштоўнасць. , дырэктар , ініцыяваў даследаванне географа і геолага Францыска Кірога, якія выдалі неспрыяльную справаздачу, апублікаваную ў бюлетэні інстытута.
Апазіцыя навуковаму прызнанню пячоры шырылася. У Іспаніі, на пасяджэнні іспанскага 1 снежня 1886 года, дырэктар асацыяцыі іспанскіх гравіроўшчыкаў пастанавіў, што:
Саўтуола і некалькі яго паслядоўнікаў змагаліся супраць гэтага рашэння. Смерць Саўтуолы ў 1888 годзе і прафесара Вілановы, які набыў благую славу з-за гэтай гісторыі, у 1893 годзе, здавалася вызначала прызнанне малюнкаў Альтаміры сучасным махлярствам.
Аднак, сапраўднасць жывапісу Альтаміры была падтрымана частымі знаходкамі падобных выяў у многіх еўрапейскіх пячорах. У канцы XIX ст., наскальныя малюнкі, несумненна звязаныя з палеалітычнымі статуэткамі, рэльефамі і гравюрамі на костках, разам з рэшткамі вымерлых дзікіх жывёл Пірэнейскага паўвострава, такіх як маманты, алені, бізоны і іншых, былі выяўленыя ў розных месцах Еўропы, у асноўным у Францыі.
Зрушыць сітуацыю з прызнаннем Альтаміры ў станоўчы бок вельмі дапамог Анры Брэйль са сваёй працай на тэму гэтак званага «насценнага мастацтва» (), якую прадставіў на кангрэсе Congrès de l’Association Française pour l’Avancement des Sciences. ў 1902 годзе. Гэта праца справакавала значныя змены ў менталітэце даследчыкаў таго часу.
быў адным з самых вялікіх праціўнікаў сапраўднасці Альтаміры, але адкрыццё пасля 1895 года гравюр і карцін у французскіх пячорах , і Фон-дэ-Гом прымусіла яго перагледзець сваю пазіцыю. Пасля наведвання пячоры, ён напісаў у часопіс L’Antropologie (1902) артыкул пад назвай «Пячора Альтаміры. Мая віна, як скептыка» (). Гэты артыкул прычыніўся да ўсеагульнага прызнання сапраўднасці палеалітычных малюнкаў Альтаміры.
Калі была пацверджана сапраўднасць выяў, пачаліся бурныя дэбаты пра сам жывапіс. Разыходжанне паміж даследчыкамі засяроджвалася вакол храналагічнай дакладнасці, іх таямнічай мэты, а таксама мастацкай і археалагічнай каштоўнасці. Гэтыя праблемы паўплывалі не толькі на пячору Альтаміру, але і на ўсе выяўленыя старажытныя наскальныя малюнкі.
Фізічнае апісанне пячоры
Пячора змяшчаецца ў невялікім узгорку вапнавага паходжання часоў , з уваходам на вышыні 156 метраў над узроўнем мора і каля 120 метраў вышыні над ракой , якая працякае прыкладна ў дзвюх мілях далей. На момант стварэння карцін у Вялікай зале, пячора змяшчалася на 8 або 10 км далей углыб узбярэжжа, чым сёння, паколькі Біскайскі заліў меў больш нізкі ўзровень. Цяпер адлегласць ад уваходу да берага складае каля 5 км. Такое размяшчэнне павінна было быць зручным для паляўнічых, таму што гэта дазваляла ім ахопліваць шырокую тэрыторыю і адначасова мець прытулак.
Каля 13 000 гадоў таму, у канцы Мадленскага перыяду, уваход у пячору быў завалены, што дазволіла захавацца ўсім яе карцінам, гравюрам і археалагічным артэфактам.
Пячора Альтаміра з’яўляецца адносна невялікай, усяго 270 метраў у даўжыню. Яна мае простую структуру, якая складаецца з галерэі з некалькімі адгалінаваннямі, якая паступова пераходзіць у доўгую вузкую галерэю, па якой амаль немагчыма рухацца.
Тэмпература і вільготнасць у Вялікай зале пячоры застаюцца больш ці менш пастаяннымі на працягу ўсяго года, як паказалі замеры Брэйля і , дыяпазон значэнняў вагаецца ў межах 13,5-14,5 °C і 94-97 % адпаведна.
Вывучэнне складу пароды было зроблена дзякуючы іспанскім уладам пры ўмове, што кавалак столі пячоры, прааналізаваны ў 1960 доктарам , будзе дакладна вывучаны для стварэння рэплік, якія пасля планавалася размясціць у Нацыянальным археалагічным музеі ў Мадрыдзе і ў ў Мюнхене.
Аналіз паказаў:
Пасля вывучэння іншых падрабязнасцяў пароды Пітч прыходзіць да высновы, што вапняк пячоры амаль ідэальна чысты, з невялікім дамешкам даламіту з мінімальнай колькасцю магнію, утрыманне якога не перавышае 1,3 %.
У сучасным плане пячоры цяжка праглядаеца выкарыстанне зоны жытла і вялікай залы з паліхромнымі малюнкамі, аднак падчас стварэння карцін яны былі амаль бесперапыннай прасторай. Раскопкі выявілі па меншай меры, пяць асноўных абвальванняў пячоры: адно ў дасалютрэйскі час, потым у перыядзе салютрэ, адно ў час мадленскай культуры і яшчэ два абвалы, якія, хутчэй за ўсё, адбыліся да канца плейстацэну (каля 12 000 гадоў таму). Апоўзні працягваюцца і дасюль, так, пад адзін з іх амаль трапіў падчас яго раскопак у 1920-х гадах.
У цяперашні час пячору ўмоўна падзяляюць на некалькі «пакояў» з уласнымі назвамі, сярод якіх «пярэдні пакой» (), «Вялікая паліхромная зала» (), «галерэя» (), «Зала чорнага бізона» (), «Зала ямы» (), зала «Хвост каня» () і «Вялікая тэктыморфная зала» — (). Або, у іншых выпадках, карыстаюцца нумарацыяй на аснове плану, які зрабілі Абермаер і Брэйль. План, створаны падчас раскопак, распрацаваны і апублікаваны на англійскай і іспанскай мовах у 1935 годзе..
Пярэдні пакой Гэта прасторная зала, якая асвятлялася натуральным святлом да абвалу ля ўвахода. Памяшканне служыла для пастаяннага пражывання цягам некалькіх пакаленняў з пачатку , або, прынамсі, выкарыстоўвалася для працяглых стаянак, што пацвярджаецца рэчамі, знойдзенымі археолагамі ў бакавых , якія былі месцамі прытулку жыхароў пячоры. Былі выяўлены цікавыя знаходкі, якія дапамаглі зразумець час засялення і лад жыцця тых людзей.
Асноўныя археалагічныя раскопкі на працягу ўсёй гісторыі праводзіліся ў гэтым пакоі, як паказана ніжэй.
Вялікая зала «Вялікая зала», «Вялікі салон», «Вялікая паліхромная зала», «Зала жывёл», «Вялікая столь», «Зала фрэсак» і многія іншыя назвы выкарыстоўваць для другой залы, якая распісана вялікім наборам паліхромных жывапісных малюнкаў. Французскі археолаг назваў Альтаміру «Сіксцінскай капэлай чацвярцічнага мастацтва». Столь Вялікай залы мае 18 м у даўжыню і 9 м у шырыню, але невялікая вышыня скляпення (ад 110 да 190 см) не дае добрай магчымасці разглядаць роспіс як агульную кампазіцыю.
У дагістарычныя часы зала павінна была атрымліваць некаторую колькасць натуральнага святла з адтуліны, якая вяла з пярэдняга пакою, але яго было недастаткова, каб выканаць паліхромны роспіс.
Іншыя пакоі Іншыя пакоі і калідоры, дзе таксама маюцца менш важныя мастацкія формы, знаходзяцца па-за дасяжнасцю сонечных прамянёў, так што ўся праца там была зроблена выключна са штучным асвятленнем, хоць і не знойдзены рэшткі прыкмет звычайных заняткаў, што паказвае толькі пра спарадычны доступ у гэтыя памяшканні.
Датаванне і перыядызацыя
Увогуле, даследчыкі адносяць да верхняга палеаліту, пры гэтым яны адрозніваюць іберыйскі верхні палеаліт і кантабрыйскі верхні палеаліт, як паказана, напрыклад, Барандзіяранам Маэсту спасылаецца на .