Альда Аліўеры (; — ) — італьянскі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1938 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Аліўеры футбольную кар’еру ў «Вероне» (сезон 1929—1930), у 1934 перайшоў у «Падову», але згуляў толькі некалькі матчаў, атрымаўшы цяжкую траўму. Пасля выздараўлення гуляў у клубе «Лукезэ». У 1938 Аліўеры перайшоў у «Тарына». У «Тарына» Аліўеры згуляў 113 гульняў. У 1942 перайшоў у «Брэшыю», дзе ў Серыі В скончыў кар’еру, згуляўшы 32 гульні.

У зборнай дэбютаваў 15 лістапада 1936 года, згуляўшы матч са зборнай Германіі. Усяго за зборную правёў 24 гульні. Галоўным турнірам для футбаліста стаў чэмпіянат свету 1938, дзе Аліўеры правёў усе гульні. Па заканчэнні кар’еры стаў трэнерам.

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Лукезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Падова Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Італіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Казертана Катэгорыя:Трэнеры ФК Элас Верона Катэгорыя:Трэнеры ФК Трыесціна Катэгорыя:Трэнеры ФК Пістаезэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Лукезэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Ювентус Катэгорыя:Трэнеры ФК Удзінезэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Трэнеры ФК В’ярэджа Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1938