__NOTOC__
6 мая (6 траўня) — сто дваццаць шосты (сто дваццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
523: Хільдэрых, унук Гейзерыха, заняў трон караля вандалаў. Ён пачынае пераслед католікаў. 1012: Асвячэнне Бамбергскага кафедральнага сабора (на фота). 1527: Рабаванне Рыма войскамі імператара Карла V, якія выйшлі з-пад кантролю. 1856: Нарадзіўся аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд. 1920: Польскія і ўкраінскія войскі пад камандаваннем Ю. Пілсудскага і С. Пятлюры ўзялі Кіеў. 1931: Пачалося радыёвяшчанне з Парыжа для заморскіх уладанняў Францыі ў Азіі, Амерыцы і Афрыцы. 1937: Здарылася катастрофа нямецкага дырыжабля «Гіндэнбург» у Нью-Джэрсі, канец эры пасажырскіх дырыжабляў. 1994: Урачыста адкрыты Еўратунэль пад пралівам Ла-Манш. 1998: Пачалася Эфіопа-эрытрэйская вайна. 2007: Прэзідэнтам Францыі абраны Нікаля Сарказі. 2012: У Мінску адбыўся EURO STARS’2012 KARATE CHAMPIONSHIP IN BELARUS.
Нарадзіліся
1405: Скандэрбег, нацыянальны герой Албаніі 1501: Марцэл II, Папа Рымскі 1758: Андрэ Масена, маршал Францыі 1758: Максімільен Рабесп'ер, адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі 1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны (пам. 12.10.1847) 1802: Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, медык, педагог (пам. 3.5.1864) 1851: Арыстыд Бруан, французскі паэт, шансанье 1856: Зігмунд Фрэйд, аўстрыйскі псіхіятр (пам. 23.9.1939) 1890: Францішак Янаўшак, чэшскі мастак-сюррэаліст 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт (пам. 30.8.1929) 1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр (пам. 18.2.1979) 1906: Андрэ Вейль, французскі матэматык 1921: Эрых Фрыд, аўстрыйскі паэт, празаік, перакладчык і публіцыст (пам. 22.11.1988) 1933: Юрась Свірка, беларускі паэт (пам. 2010) 1978: Тоні Эстангэ, французскі канаіст, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
1475: Дзірк Баўтс, нідэрландскі жывапісец 1859: Аляксандр Гумбальт, нямецкі навуковец-энцыклапедыст, фізік, метэаролаг, географ, батанік, заолаг і падарожнік (нар. 14.9.1769) 1862: Генры Дэйвід Тора, амерыканскі піьсменнік, публіцыст, філосаф 1873: Хасэ Антоніа Паэс, прэзідэнт Венесуэлы 1877: Юхан Людвіг Рунеберг, фінскі паэт (нар. 5.2.1804) 1904: Франц фон Ленбах, нямецкі мастак 1926: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.2.1890) 1934: Мікалай Вяршынін, консул БНР у Чэхаславакіі (нар. 1878) 1949: Морыс Метэрлінк, бельгійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1911 года (нар. 29.8.1862) 1951: Элі Жазеф Картан, французскі матэматык 1952: Марыя Мантэсоры, італьянскі педагог 1964: Генрых Эмзен, нямецкі мастак 1992: Марлен Дзітрых, нямецкая кіназорка (нар. 27.12.1901)
Святкуюць Ліван, Сірыя, Дзень пакутнікаў (ахвяр).
506