Буада () — злёгку саланаватае прэснаводнае возера на востраве Науру. Размешчана на паўднёвым захадзе вострава, у акрузе Буада. Плошча воднай паверхні возера — каля 30 тыс. м² Паўднёваціхаакіянскі сакратарыят — Науруанскі план развіцця аквакультур.. Узровень вады ў возеры Буада прыкладна на 5 м вышэй узроўня акіяна, глыбіня возера — да 5 м. У наш час возера не злучаецца з акіянам, у мінулым — лагуна ў цэнтры каралавага атола. Урадлівая зямля вакол возера забяспечвае развіццё сельскай гаспадаркі. 250px|thumb|left|Лоўля рыбы (1938) Возера з'яўляецца крыніцай прэснай вады на востраве, дзе няма ніводнай ракі, але не задавальняе патрэбнасці ў ёй 13 тысяч чалавек, таму пітная вада завозіцца з Аўстраліі.
Катэгорыя:Азёры паводле алфавіта Катэгорыя:Азёры Науру Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры