Седлавы камень занарацкі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 марта 2008 г. № 22 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» . Знаходзіцца за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад аг. Занарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, каля шашы Брусы-Нарач.

Апісанне

Ружова-шэры дробназярністы граніт з крышталямі палявога шпату. Даўжыня 4 метры, шырыня 3,2 метры, вышыня 1 метр, у абводзе 11,5 метраў, аб’ём бачнай часткі 13 м³, маса 30 тон. Прынесены ледавіком каля 20—15 тысяч гадоў назад са Скандынавіі.

На верхняй пляцоўцы каменя захаваліся 8 штучных паўсферычных паглыбленняў дыяметрам 3—4 см, глыбіня 1,5—2 см, якія былі зробленыя чалавекам 2—2,5 тысяч гадоў назад. Меў культавае значэнне.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Мядзельскага раёна Катэгорыя:Славутасці Мядзельскага раёна Катэгорыя:Занарач