Нау́ру () — каралавы востраў у заходняй частцы Ціхага акіяна на поўдні Мікранезіі. Плошча вострава — 21,3 км², насельніцтва — каля 13 тысяч чалавек. Науру з’яўляецца параўнальна рэдкім тыпам каралавага вострава — паднятым атолам. У цэнтральнай частцы вострава размешчана злёгку саланаватае прэснаводнае возера Буада, якое з’яўляецца рэшткай старажытнай лагуны. На поўначы вострава знаходзіцца таксама група невялікіх азёр Анабар.

Востраў Науру знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад экватара. Найбліжэйшы востраў Банаба размяшчаецца за 291 км на ўсход ад Науру і адносіцца да рэспублікі Кірыбаці. У 1968 годзе востраў абвешчаны незалежнай дзяржавай, самай маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі.

Эканамічна значныя прыродныя рэсурсы Науру — фасфаты, а менавіта паклады гуана і рыбалоўля, асабліва тунца.

Катэгорыя:Геаграфія Науру Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Атолы