__NOTOC__

25 мая (25 траўня) — сто сорак пяты (сто сорак шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1083: Кароль Альфонса VI Храбры захапіў Таледа, які раней належаў маўрам, і перанёс туды сваю сталіцу. 1104: Войскі Іерусалімскага каралеўства захапілі горад Ака пасля дваццацідзённай аблогі. 1500: Знік без вестак партугальскі мараплавец Барталамеў Дыяш. 1792: Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб. 1907: У Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз. 1938: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета). 1946: Іарданія абвешчана незалежнай дзяржавай. 1963: На 1-й канферэнцыі ўрадаў афрыканскіх краін у Адыс-Абебе створана Арганізацыя афрыканскага адзінства. 1979: Прэм’ера навукова-фантастычнага фільма жахаў «Чужы» адбылася ў ЗША. 1991: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў (зав. 27.5). 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам. 2001: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй. 2014: Пётр Парашэнка абраны прэзідэнтам Украіны. 2026: Папа Рымскі Леў XIV апублікаваў энцыкліку «Magnifica humanitas», прысвечаную праблеме штучнага інтэлекту.

Нарадзіліся 1616: Карла Дольчы, фларэнційскі мастак 1802: Фёдар Фёдаравіч Брант, расійскі заолаг 1803: Ралф Уолда Эмерсан, амерыканскі эсэіст, паэт, філосаф (пам. 27.4.1882) 1845: Эжэн Грасэ, французскі і швейцарскі мастак 1889: Ігар Сікорскі, рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік 1892: Ёсіп Броз Ціта, югаслаўскі вайсковы і палітычны дзеяч, шматгадовы лідар Югаславіі (пам. 4.5.1980) 1897: Джын Тані, амерыканскі баксёр 1931: Георгій Грэчка, савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза 1933: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету 1937: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ (пам. 17.7.1998) 1963: Майк Маерс, канадскі акцёр

Памерлі 986: Абдурахман ас-Суфі, перасідскі астраном і матэматык 992: Мешка I, князь палян з дынастыі Пястаў 1085: Рыгор VII, Папа Рымскі 1261: Аляксандр IV, Папа Рымскі 1555: Гема Фрызіус, нідэрландскі матэматык, урач 1681: Педра Кальдэрон дэ ла Барка, іспанскі драматург 1798: Асмус Якаб Карстэнс, дацкі і нямецкі мастак 1917: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык (нар. 9.12.1891) 1942: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца (нар. 1.11.1873) 1956: Лембіт Раяла, эстонскі акцёр 1958: Стэйн Стэйнар, ісландскі паэт 1964: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог (нар. 7.3.1872) 1968: Францішак Кушаль, беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч (нар. 16.2.1895) 1970: Мікола Абрамчык, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (нар. 16.8.1903) 1983: Ідрыс I, кароль Лівіі (нар. 12.3.1890) 1987: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 5.3.1910) 1995: Дані Рабен, французская актрыса 2007: Уладзімір Каткоўскі, вядомы карыстальнік беларускага Сеціва, заснавальнік Беларускай Вікіпедыі (нар. 19.6.1976)

Святкуюць Афрыканскі Саюз: Дзень Афрыкі Іарданія: Дзень незалежнасці

<noinclude> 525