__NOTOC__ 26 верасня — дзвесце шэсцьдзесят дзевяты (дзвесце семідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1087: У Вэстмінстэрскім абацтве быў каранаваны Вільгельм II, кароль Англіі 1143: Цэлесцін II быў абраны Папам Рымскім 1580: Англійскі капітан Фрэнсіс Дрэйк, які здзейсніў кругасветнае падарожжа, прыбыў у Плімут. 1629: Падпісана перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў. 1655: Расійскія войскі спалілі Пінск. 1832: Урачыстае адкрыццё Гёта-канала. 1860: Прыняты дзяржаўны сцяг Эквадора. 1960: Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін. 1960: Джон Фіцджэральд Кенэдзі і Рычард Ніксан правялі паміж сабой першыя ў гісторыі выбараў прэзідэнтаў ЗША тэлевізійныя дэбаты. 1964: Утвораны курортны пасёлак Нарач. 1990: Заснавана Беларускае таварыства архівістаў. 1995: Украіна прынятая ў Савет Еўропы.

Нарадзіліся

1754: Жазеф Луі Пруст, французскі хімік 1788: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік «Слоўніка беларускай мовы» (пам. 25.7.1877) 1792: Вільям Гобсан, першы губернатар Новай Зеландыі, сааўтар Пагаднення Вайтангі 1849: Іван Паўлаў, рускі фізіёлаг 1870: Крысціян X, кароль Даніі 1888: Томас Стэрнз Эліят, амерыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык 1889: Марцін Хайдэгер, нямецкі філосаф 1898: Джордж Гершвін, амерыканскі кампазітар 1905: Іван Ветраў, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч (пам. 1986) 1910: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык (пам. 2.10.1952) 1925: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік (пам. 27.12.1998) 1936: Яніс Стрэйчс, латвійскі акцёр і рэжысёр 1940: Святлана Іванаўна Калыванава, украінская балерына 1942: Інгрыд Бекер, нямецкая лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка 1948: Уладзімір Рэмек, першы лётчык-касманаўт Чэхаславакіі 1965: Пётр Аляксеевіч Парашэнка, прэзідэнт Украіны

Памерлі

1004: Ніл Расанскі, хрысціянскі святы 1820: Даніэль Бун, амерыканскі першапасяленец 1825: Хасэ Бернарда дэ Талье, прэзідэнт Перу 1867: Джэймс Фергюсан (амерыканскі астраном) 1868: Аўгуст Фердынанд Мёбіус, нямецкі матэматык 1914: Аўгуст Маке, нямецкі мастак 1945: Бела Бартак, венгерскі кампазітар 1964: Сендэр Палеес (нар. 1898), беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст 1973: Тарас Сайка, пастар баптыстаў у Канадзе, ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову (нар. 1906) 1973: Ганна Маньяні, італьянская актрыса 1978: Карл Манэ Георг Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1987: Этэль Кэтэрвуд, канадская лёгкаатлетка 1988: Вернер Хагус, эстонскі артыст балета 1990: Альберта Маравія, італьянскі пісьменнік 2008: Пол Ньюман, амерыканскі акцёр 2010: Глорыя Сцюарт, амерыканская актрыса 2011: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру(2004) 2014: Вольфганг Хутэр, аўстрыйскі мастак 2019: Жак Шырак, прэзідэнт Францыі

Святкуюць

Міжнародныя Сусветны дзень кантрацэпцыі. Еўрапейскі дзень моў

Нацыянальныя Емен — Дзень Рэвалюцыі. Кітай, Тайвань, Ганконг — Сярэдзіна восені.  — дамініёна (1907).  — .

Рэлігійныя Стаўроўскія Дзяды (Стаўры)

926