Міністэрства замежных спраў Фінляндыі (, ) — дзяржаўная ўстанова, якая нясе адказнасць за падрыхтоўку і ажыццяўленне знешняй палітыкі Фінляндыі.
У міністэрстве занята каля 1600 чалавек (з якіх прыкладна 1030 жанчын). МЗС Фінляндыі абслугоўвае 97 замежных офісаў (у большасці — пасольствы). З 1987 года міністэрства размяшчаецца ў раёне Катаянока (Хельсінкі). Штогод міністэрства праводзіць нараду для ўсіх прадстаўляючых Фінляндыю дыпламатаў.
Вышэйшыя міністэрскія пасады З 20 чэрвеня 2023 года міністэрствам кіруе Эліна Валтанен.
Самым высокапастаўленым дзяржаўным службоўцам міністэрства пасля міністраў з’яўляецца дзяржаўны сакратар.
Дзяржсакратару дапамагаюць чатыры намеснікі дзяржаўнага сакратара з абавязкамі, размеркаванымі наступным чынам:
Адміністрацыйныя, прававыя і пратакольныя пытанні Па знешняй палітыцы і бяспецы, сувязі і культуры Па знешнеэканамічнай дзейнасці Міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця палітыкі ў сферы развіцця.
Структура У міністэрстве ёсць дванаццаць аддзелаў:
Палітычны аддзел; Аддзел знешнеэканамічных адносін; Аддзел па палітыцы ў галіне развіцця; Дэпартамент па Еўропе; Аддзел па Расіі, Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі; Аддзел па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Азіі; Аддзел па Афрыцы і Блізкім Усходзе; Аддзел па глабальных пытаннях; Юрыдычны аддзел; Аддзел па адміністрацыйных справах; Аддзел культуры і камунікацый; Пратакольны аддзел; Акрамя аддзелаў, маюцца два спецыялізаваных падраздзяленні:
Група па ўнутранай рэвізіі Група па планаванні палітыкі і даследаванням
Катэгорыя:Міністэрствы Фінляндыі Катэгорыя:Міністэрствы замежных спраў