«Па кім звоніць звон» () — драма рэжысёра Сэма Вуда, знятая ў 1943 годзе паводле аднайменнага рамана Эрнэста Хэмінгуэя.

Сюжэт Атрымаўшы заданне ўзарваць мост праз горную раку, амерыканец Роберт Джордан (Гэры Купер), які змагаецца за рэспубліканцаў, прыбывае ў партызанскі атрад, размешчаны ў той мясцовасці. Яго камандзір — хітры і бязлітасны Пабла (Акім Таміраў), ад якога можна чакаць чаго заўгодна. Зрэшты, яшчэ большую вагу ў атрадзе мае яго жонка Пілар (Каціна Паксіну), жанчына гарачая і ўладная. Там жа Роберт сустракае дзяўчыну Марыю (Інгрыд Бергман), якая апынулася тут у выніку падрыву атрадам Пабла франкісцкага цягніка, які перавозіў салдат і зняволеных.

Катэгорыя:Экранізацыі твораў Эрнэста Хемінгуэя