Аднарог — старажытная руская артылерыйская гладкаствольная гармата. Аднарог — пішчаль-інрог, адліты ў 1757 годзе. У 1757—59 гадах распрацавана некалькі ўзораў аднарогу, якія мелі ствалы 7,5—12,5 калібра з ядрамі 1,8—40 кг. 246-міліметровы аднарог страляў на адлегласць да 4 км ядрамі, разрыўнымі і запальнымі гранатамі, бомбамі і карцеччу. Быў на ўзбраенні рускай артылерыі больш за 100 гадоў (да стварэння наразных гармат).
Літаратура
Катэгорыя:Гаўбіцы