Арат з Сікіёна (; ) — дзяржаўны дзеяч Старажытнай Грэцыі. Прыйшоў да ўлады ў 251 годзе да н.э., скінуўшы тырана г. Сікіён. Дамогся ўключэння горада ў Ахейскі саюз. З 245 года да н.э. больш як 17 разоў выбіраўся стратэгам (кіраўніком) саюза, які пры ім дасягнуў росквіту і стаў незалежны ад Македоніі. У 224 годзе да н.э. уступіў у саюз з Антыгонам III Дасанам супраць Спарты. У 221 годзе да н.э. саюзнікі перамаглі спартанцаў, але Ахейскі саюз зноў трапіў у залежнасць ад Македоніі. Аўтар запісак (не захаваліся), якія былі выкарыстаны ў працах Палібія і Плутарха. Крыніцы
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Арат з Сікіёна · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.