Гумі́дны клі́мат (таксама вільго́тны клі́мат; ад — «вільготны»Гумідны клімат // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. — Т. 2. — Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с.) — клімат з залішнім увільгатненнем, пры якім колькасць атмасферных ападкаў перавышае колькасць вады, што выпараецца і прасочваецца ў глебу, а лішак вады выдаляецца сцёкам ручаёў і рэк. — Электронная версія.

Характарыстыка Ва ўмовах гуміднага клімату лішак атмасфернай вільгаці сцякае па схілах дробнымі струменямі, выклікаючы плоскасную дэнудацыю, або канцэнтруецца ў пастаянных і часовых вадацёках. Іх дзейнасць утварае розныя эразійныя формы рэльефу — рачныя даліны, балкі, яры.Рычагов Г. И. : учебник. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Изд-во Московского университета : Наука, 2006. — С. 42—44. — 416 с. — ISBN 5-211-04937-3; ISBN 5-02-034256-4. — Электронная версія.

У гумідных абласцях інтэнсіўна адбываецца хімічнае выветрыванне, а пры наяўнасці растваральных горных парод — карставыя працэсы.

Тыпы і распаўсюджанне

У залежнасці ад асаблівасцей воднага рэжыму вылучаюць два тыпы гуміднага клімату. Палярны тып характарызуецца наяўнасцю шматгадовай мерзлаты і адсутнасцю грунтавога жыўлення паверхневых вод. Пры фрэатычным тыпе частка ападкаў прасочваецца ў глебу, наяўныя грунтавыя воды і крыніцы грунтавога жыўлення.

Для гуміднага клімату характэрна лясная расліннасць; у высокіх шыротах з-за недахопу цяпла яна змяняецца тундравай. Да абласцей гуміднага клімату адносяць зоны экватарыяльных лясоў, мяшаных і хвойных лясоў, а таксама тундры.

Паняцце гуміднага клімату выкарыстоўваецца таксама ў геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў паводле іх ролі ў рэльефаўтварэнні. У пачатку XX стагоддзя нямецкі географ Альбрэхт Пенк вылучыў тры асноўныя тыпы — нівальны, гумідны і арыдны тыпы паводле суадносін кліматычных умоў і рэльефаўтваральных працэсаў.

У Беларусі У Беларускай Энцыклапедыі і Энцыклапедыі прыроды Беларусі тэрыторыя Беларусі аднесена да зоны гуміднага клімату. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі ва ўмовах змянення клімату назіраецца арыдызацыя тэрыторыі Беларусі. Паводле даследавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1980—1999 гадах гадавая колькасць ападкаў перавышала патэнцыяльнае выпарэнне на ўсёй тэрыторыі краіны; на поўначы гэта перавышэнне дасягала 300 мм. Аднак у 2000—2019 на поўдні Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей патэнцыяльнае выпарэння прыкладна зраўнялася з колькасцю ападкаў, а на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей баланс стаў адмоўны.Логинов В. Ф., Лысенко С. А., Хомич В. С., Семенченко В. П., Кулак А. В., Степанович И. М. // Известия РАН. Серия географическая. — 2021. — Т. 85, № 4. — С. 515—527.

За даследаваны перыяд розніца паміж гадавой колькасцю ападкаў і патэнцыяльным выпарэннем змяншалася ў сярэднім прыкладна на 6 мм на год, а мяжа іх нулявога балансу перамяшчалася на поўнач з сярэдняй хуткасцю 19 км за год. Аўтары даследавання звязваюць узмацненне засушлівасці клімату з ростам тэмпературы паветра і выпарэння пры практычна нязменнай гадавой колькасці ападкаў.

Літаратура

— Электронная версія. Гумідны клімат // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. — Т. 2. — Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. Рычагов Г. И. : учебник. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Изд-во Московского университета : Наука, 2006. — 416 с. — ISBN 5-211-04937-3; ISBN 5-02-034256-4. — Электронная версія. Логинов В. Ф., Лысенко С. А., Хомич В. С., Семенченко В. П., Кулак А. В., Степанович И. М. // Известия РАН. Серия географическая. — 2021. — Т. 85, № 4. — С. 515—527.

Катэгорыя:Клімат