Курдскі нацыянальны савет (,) — кааліцыя сірыйскіх курдскіх партый, якая выступае за аўтаномію курдаў у Сірыі.
КНС быў заснаваны ў Арбілі 26 кастрычніка 2011 года пры падтрымцы прэзідэнта Іракскага Курдыстана Масуда Барзані. Першапачаткова ў яго ўваходзіла 11 курдскіх партый, да мая 2013 года іх колькасць вырасла да 15.
Альянс супернічаў за ўплыў сярод сірыйскіх курдаў з партыяй «Дэмакратычны саюз», абвінавачваючы яе ў супрацоўніцтве з урадам Башара Асада. Нягледзячы на гэта, 11 ліпеня 2012 года Курдскі нацыянальны савет і Народны сход Заходняга Курдыстана, які пераважна складаўся з членаў партыі «Дэмакратычны саюз», заключылі пагадненне аб стварэнні вышэйшага курдскага савета () — часовага органа кіравання Сірыйскім Курдыстанам ва ўмовах грамадзянскай вайны ў Сірыі. У лістападзе 2013 года ў сувязі з ростам аўтарытэту і ўплыву партыі «Дэмакратычны саюз» у курдскіх раёнах Сірыі КПС выйшаў з кааліцыі.
Гл. таксама Адносіны паміж Іракскім Курдыстанам і Сірыйскім Курдыстанам
Спасылкі Liberated Kurdish cities in Syrian Kurdistan move into next phase . Hevidar Ahmed, Rudaw Катэгорыя:КурдыстанКатэгорыя:Арганізацыі Грамадзянскай вайны ў СірыіКатэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе