Ваніма () — горад у паўночна-заходняй частцы Папуа — Новай Гвінеі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сандаун. Размешчаны на паўвостраве недалёка ад мяжы з Інданезіяй. Ваніма — невялікі гарадок, эканоміка якога заснавана на лясной прамысловасці. Лесанарыхтоўкі ажыццяўляе кампанія Ваніма Форэст Продактс, якая з’яўляецца часткай малайзійскай групы кампаній «Рымбунан Хіджау». Цэнтр серфінгу, сезон якога доўжыцца там з сярэдзіны кастрычніка да канца красавіка. Ваніма таксама з’яўляецца папулярным месцам для замежных рабочых у Папуа — Новай Гвінеі і Інданезіі, якія павінны пакінуць краіну для таго, каб прадоўжыць свае візы. У гэтым выпадку яны прыязджаюць у Ваніму на адзін дзень для наведвання інданезійскага пасольства і вяртаюцца да мяжы праз 24 гадзіны.

Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 11 863 чалавекі. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 3 071 7 908 9 809 11 863

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Сандаун