Міхаіл Плятэр-Зіберг герба «Плятэр-Зыберк» (; 28 снежня 1777 — 1862, Шлосберг) — польскі граф, натураліст, віленскі віцэ-губернатар (з 1826 г.) Першы прадстаўнік Плятэраў Зыберкаў.

Біяграфія

Нарадзіўся як Міхал Плятэр-Броэль. Сын Казіміра Канстанціна Плятэра і Ізабэлы Людвікі Борх. У маладосці ён удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі (1794) і падарожнічаў з бацькамі. У 1803 годзе ён ажаніўся з Ізабэлай Геленай Зыберг цу Вішлінг герба Зыберк (ням. Syberg zu Wischling- спаланізавалася у Зыберк), дачкой Яна Тадэвуша Зыберга, апошняга з роду Зыберкаў. Каб з гісторыі ня знік род жонкі, ён прыняў яе прозвішча і злучыў іх герб са сваім гербом, на што атрымаў спецыяльны дазвол ад германскага імператара і цара Аляксандра I.Такім чынам, ён даў пачатак новай лініі роду — Плятэраў-Зыберкаў.

Пасля шлюбу ён пасяліўся ў маёнтку Шлосберг. Ён быў аматарам навукі. У 1805 годзе ён быў абраны ганаровым членам Імператарскага Віленскага ўніверсітэта, а таксама ўдзельнічаў у візітацыях школ ў Віцебскай і Магілёўскай губерній. Ён быў членам Тапаграфічнага таварыства ў Вільні і Курляндскага таварыства вывучэння літаратуры і мастацтва, сузаснавальнікам якога ён стаў. Ён быў сябрам некалькіх масонскіх ложаў: «Добры Пастыр», «Дасканалае Адзінства» і «Школа Сакрата» . Ён першым апісаў падзенне метэарыта, якое адбылося 30 чэрвеня 1820 года каля Ліксны. Ён таксама сабраў яго фрагменты і падрыхтаваў падрабязную дакументацыю інцыдэнту. Міхал Плятэр-Зыбэрк даслаў некалькі фрагмэнтаў мэтэарыта Тэадору Гротгусу, які правёў іх хімічны аналіз. Ён таксама прыклаў ліст, у якім падрабязна апісаў абставіны падзеньня мэтэарыта і паказаньні відавочцаў, дадаў мапу з пазначанымі месцамі падзеньня аскепкаў, а таксама зрабіў разьлікі, спрабуючы вызначыць кут палёту нябеснага цела. Грунтуючыся на зьвестках Плятэра-Зыбэрка, Гротгус апублікаваў артыкул пра мэтэарыт у часопісе *Annalen der Physik* у 1821 годзе, а праз год — у *The Edinburgh Philosophical Journal*.

Міхал Плятэр-Зыбэрк таксама перадаў фрагмэнты мэтэарыта Ігнацыю Гарадзецкаму зь Віленскага ўніверсітэту; той, у сваю чаргу, пераслаў іх праз Аляксандра Браньяра, сябра Парыскай акадэміі навук, спэцыялісту па мэтэарытах Андрэ Лаж’е. Андрэ Лаж’е правёў дасьледаваньне мэтэарыта і апублікаваў яго вынікі ў 1823—1824 гадах. У лютым 1828 году некаторыя фрагмэнты мэтэарыта былі перададзеныя Варшаўскаму ўніверсітэту Казімірам Плятэр-Зыбэркам, сынам Міхала.

Пасля разводу ў 1815 г. графа Франца (Францышка) Ксаверыя Плятэра і Ганны фон дэр Моль, Ганна з дзевяцігадовай дачкой Эміліяй пасяліліся ў радавым маёнтку Міхаіла Плятэра — Ліксне.

У 1816 годзе ён заняў пасаду цывільнага віцэ-губернатара Вільні. На працягу наступных некалькіх гадоў ён фактычна кіраваў губерніяй, у той час як губернатар Францішак Ксаверы Друцкі Любецкі большую частку часу праводзіў у Варшаве ў якасці сябра Ліквідацыйнай камісіі.

Ад шлюбу з Ізабелай (Syberg) Зіберг у яго было дванаццаць дзяцей:

Людвіка (1805—1878), замужам Караль Ежы Борх, Ян (1807—1809), Казімір Барламей (1808—1876), жанаты з Людвіцы Тэадоры Барэвіч, Ізабэла (1809—1888), замужам за Джуліянам Эмерыкам Ропам, Юзэфа (1811—1842), замужам за Фабіянам Антоніем Броэль-Плятэрам, Генрык Вацлаў Ксаверый (1811—1903), жанаты з Адэлаідзе Келер, Марыя (1813—1893), замужам за Мікалаем Шадурскім Кастанты (1814—1850), жанаты з Аніэле Броэль-Плятэр Іосіф (Юзэф) (1818—1839), Мікалай (1819—1823), Ганна (нар. 1821), у замужжы за Людвікам Арпішэўскім, Станіслаў Казімір (1823—1895), жанаты з Марыі Тэрэсе Борх.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Постаці Віленскай губерні