Стаўры і Гаўры — у беларускай міфалогіі два сабакі, якія служылі Баю, які ў адным сюжэце быў міфічным князем, у іншым — першым чалавекам і продкам усіх людзей.

У міфалогіі Пасля смерці Бая абодва псы дасталіся яго сыну Белаполю. Браты паставілі яу ўмову: колькі сабакі аббягуць за дзень, столькі зямлі яму і дастанецца. Белаполь злавіў двух птушак, адпусціў у розныя бакі. Псы пабеглі па іх слядах, а ўслед за імі пацяклі дзве ракі — Дзвіна і Дняпро. У тых землях пасяліўся Белаполь, а пазней — яго нашчадкі.

Ян Баршчэўскі прыводзіць іншае падане, дзе Бай — князь. Стаўры і Гаўры не аднойчы ратуюць яго на паляванні ад дзікіх звяроў. Калі ж псы паміраюць, князь загадвае народу ўшаноўваць іх памяць: прыходзіць штогод (на свята Сёмуха) да месца іх пахавання двух псоў, плясаць да позняй ноч, а разыходзячыся, казаць: «Стаўры, Гаўры, гам, прыхадзіце к нам»Ірына Клімковіч. Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. Мінск, 2006.

Этымалогія Паводле Сяргея Санько, этымалогія імён сабак — старажытнабалцкая. Імя «Стаўры» роднаснае літоўскаму «staureti» — «праціўна скуголіць, выць», а «Гаўры» — ад «gaurius» — «калматы».

Аналіз У індаеўрапейскіх міфалогіях сабакі часта фігуруюць як пасярэднікі паміж светам жывых і светам памерлых. У індыйскіх павер’ях бога смерці Яму суправаджалі два псы. У антычных міфах сабака Цэрбер ахоўвае ўваход у край памерлых. У паданні, якое Уладзімір Дабравольскі запісаў ад беларусаў Смаленшчыны, Смерць разам з сабакам вартуюць уваход у царства Божае.

Пара сабак часта фігуруе ў беларускай міфалогіі і, як правіла, звязана са смерцю, з уваходам у іншасвет. Паводле падання, унутры гары на троне сядзіць князёўна, вакол яе — шмат золата, а каля ног ляжаць двое псоў. У іншым сюжэце горад Багоцк праваліўся пад зямлю, дзе стаіць па сённешні дзень, у цемры, а ў яго замку сядзіць Белая Пані, сярод золата і срэбра, а ля яе ляжаць вялізныя сабакі. Гл. артыкул Зачараваныя князёўны.

У адным паданні да селяніна прыходзіць прыгожая паненка і просіць, каб ён абараніў яе ад двух сабак. Той дазваляе жанчыне схавацца ў воз, поўны сена. Прыбягаюць два белыя сабакі і пытаюць чалавечым голасам, ці не праходзіла тут прыгожая паненка? Селянін адказвае: не. Сабакі бягуць далей. Пазней аказваецца, што гэтая паненка — сама Нядзеля (апошні дзень тыдня). Калі б сабакі яе разарвалі, то не стала б выходнага дня, і людзям давялося б усё жыццё працаваць без адпачынку.

Катэгорыя:Беларуская міфалогія