Пара́фія Бялы́ніцкай іко́ны Бо́жай Ма́ці — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Магілёве. Уваходзіць у склад Усходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).

Гісторыя Грэка-каталіцкія вернікі Магілёва збіраюцца на набажэнствы ў невялікай рыма-каталіцкай капліцы, якая размешчана на тэрыторыі мясцовых каталіцкіх могілак па вуліцы Лазарэнкі. Гэтая капліца была асвечана 15 жніўня 1996 года. Па стане на 2015 год рэлігійная супольнасць налічвала каля 15 пастаянных прыхаджан.

Пробашчы і святары Спіс пробашчаў і святароў парафіі: да пачатку 2000-х гадоў — айцец Пётр-Анры Мартэн (нарадзіўся ў 1949 годзе ў Тбілісі, пробашч). з вясны 2008 года — айцец Раман Хуртаў (служыць у парафіі). з 2008 года — айцец Васіль Ягораў (да гэтага выконваў абавязкі дыякана з 28 жніўня 2007 года).

Крыніцы

Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Магілёве