Абэвільская культура — археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 стагоддзі знойдзены найбольш тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўжынёй да 10—20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адшчэпы. Верагодна, датуецца часам гюнц-міндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700—400 тыс. г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць абэвіль як пачатковы этап эпохі ашэль. У літаратуры трапляецца і ўстарэлая назва абэвіль — шэльская культура, ці шэль. Літаратура

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы