Харэн Бабкенавіч Абрамян () — армянскі акцёр і рэжысёр. Народны артыст Армянскай ССР (1969), народны артыст СССР (1980).

Біяграфія Скончыў Ерэванскі мастацка-тэатральны інстытут (1951). Артыст, рэжысёр, у 1980—85 гадах — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Г.​Сундукяна. Сярод роляў: Арам («Шэсцьдзесят гадоў і тры гадзіны» А.​Араксманяна), Пэпо («Пэпо» Сундукяна), Атэла («Атэла» У.​Шэкспіра) і іншыя. Пастаноўкі: «Аджы Пайлак» Г.​Тэр-Грыгарана (1973), «Ацван» паводле Н.​Зарана (1980). Здымаўся ў кіно. Дзяржаўная прэмія Арменіі 1979. Дзяржаўная прэмія СССР 1981. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Арменіі