Міхаіл Іосіфавіч Авербах (; ) — расійскі афтальмолаг яўрэйскага паходжання. Акадэмік АН СССР (1939). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1933).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1895). Адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага афтальмалагічнага інстытута імя Гельмгольца (1935) і Таварыства вочных урачоў у Маскве. Працы па фізіялагічнай оптыцы, афтальмахірургіі, прафесійных пашкоджаннях вачэй, праблемах слепаты, глаўкомы, трахомы і інш. Распрацаваў і ўкараніў на практыцы шэраг аперацый на вачах. Сталінская прэмія 1943.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Афтальмолагі Расіі